Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
5.01.2018 10:49 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: Што вы абаяцаеце пачаць рабіць з Новага года?

Фота zagran.me.

Іна Бауліна, бібліятэкар, Вілейка:
– Абяцаю жыць на пазітыве, пашыраць свой кругагляд, а таксама быць сабой.
Аляксандра Івашанка, бухгалтар, Маладзечна:
– Будзем старацца больш падарожнічаць з сям’ёй.
Сяргей Шыман, музыкант, Маладзечна:
– З Новага года абяцаю не паўтараць тых памылак, якія былі ў мінулым годзе.
Часлава Сідарэвіч, намеснік загадчыцы дзіцячага садка, Астравец:
– З Новага года я паспрабую больш настойліва пераадольваць сваю ляноту, якая затрымлівае маё набліжэнне да здзяйснення мары. А яшчэ мне неабходна правільна размяркоўваць сямейны бюджэт, таму буду працаваць над яго рацыянальным выкарыстаннем.
Таццяна Буслаўская, настаўніца, Вілейка:
– Абяцаю сабе з Новага года ўсе справы рабіць своечасова, не адкладваючы да апошняга дня. А яшчэ, як вучыў Карлсан, захоўваць “спакой і толькі спакой”, не нервавацца па дробязях.
Ягор Белахвостаў, студэнт, Вілейка:
– Абяцаю здаць сесію “на выдатна”, быць больш упэўненым і настойлівым, радавацца кожнай прыемнай дробязі.      
Новае на сайце