Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Спорт
1
5.01.2018 11:08 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Плыўцоў у басейн павінны былі запусціць у канцы снежня, аднак тэрміны адклалі да лютага

Надпіс сіняй фарбай на сцяне застанецца да лета. Пасля касметычнага рамонту, магчыма, знікне.

Надпіс сіняй фарбай на сцяне застанецца да лета. Пасля касметычнага рамонту, магчыма, знікне.. Фота Наталлі Тур.

У басейн “Маладосць”  завезлі два віды пліткі: блакітную і цёмна-сінюю. У чашы цяпер працуюць рабочыя, кладуць другі слой гідраізаляцыі.  Дырэктар СДЮШАР прафсаюзаў  Павел Герасімюк расказаў, што плыўцоў плануюць запусціць у ваду ў канцы года, аднак у студзені стала зразумела, што працы закончыць не паспеюць, таму новы тэрмін прызначылі на люты. 

– Я баюся называць канкрэтную дату, бо мы планавалі закончыць працы ўжо ў лістападзе, але з-за недахопу фінансавання тэрміны змясціліся. 

Рамонт у басейне – гэта першы рамонт за 47 гадоў.

І то гаворка ідзе не пра глабальную рэканструкцыю, а толькі пра рамонт чашы з вадой. Распранальні рамонт не закране, як і надпіс на сцяне: “Прывітанне ­ўдзельнікам спаборніцтваў”.

– Да “Дажынак” мы зрабілі прыгожы фасад, а вось унутры ўсё як было страшнае, так і засталося. Канешне, мы плануем зрабіць і касметычны рамонт, але не раней за лета. Не з’явіцца ў басейне і вышка.

– Яе і прыбралі таму, што яна не выконвала сваёй функцыі. Мы не вучым дзяцей скачкам у ваду, а наяўнасць вышкі – гэта дадатковая адказнасць і небяспека. Задача нашай установы – вучыць дзяцей плаванню і аказваць паслугі насельніцтву ў іх імкненні да здаровага ладу жыцця.

– Ці пацярпеў трэніровачны працэс у дзяцей, што займаюцца плаваннем?

– Канешне, трэніровак стала менш, але мы не можам не падзякаваць усім тым, хто пайшоў нам насустрач і прыняў у свае басейны нашых дзяцей. Па-першае, гэта басейн электрычных сетак. Але ім мы плацім грошы, аддзел адукацыі, спорту і турызму дамовіўся з басейнамі 11 і 14 школ. А вось спартыўна-забаўляльны цэнтр адзіны, хто не пайшоў нам насустрач.

Што датычыцца працы ўсёй установы, то трэніроўкі па спартыў­най гімнастыцы прахо­дзяць, як і раней.

Даведка “РГ” :  Басейн “Маладосць” адкрыў свае дзверы для наведнікаў 14 красавіка 1970 года. Даўжыня басейна – 25 метраў, ёмістасць – 900 м3, у басейне ёсць шэсць дарожак па 2,5 метра. Басейн старой канструкцыі, вада ў басейне не заліваецца да краёў, таму ён не падыходзіць для правядзення міжнародных спаборніцтваў.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
6.01.2018 20:10
Тутэйшы / Якая глыбіня басейна і колькі будзе каштаваць сеанс плавання.
Дадаць каментар
Новае на сайце