Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Гісторыя
Вілейка, Мядзел
4.01.2018 11:22 ,AЎТАР(Ы): Паводле 34travel.me

Нарач – паўночнае мора правінцыі, Вілейка – горад-сад: куды ездзілі турысты 100 год таму

Вялля. 1872 год. Фота vialejka.info

Вялля. 1872 год. Фота vialejka.info.

Заходняя Беларусь – прыкладна траціна тэрыторыі сучаснай краіны, якая ў 1921-1939 гадах з'яўлялася часткай Польшчы. Ужо зусім хутка, у верасні 1939 года, пачнецца вайна, і гэтыя землі ўвойдуць у склад СССР. Але пакуль ідзе міжваенны перыяд. Польшча інвестуе ў развіццё рэгіёна – так званай  “Польшчы катэгорыі B”, каб да 1950 года краіна стала адзінай па ўзроўні развіцця – піша сайт 34travel.me

Найбольшы росквіт турызму ў Заходняй Беларусі перад Другой сусветнай вайной прыйшоўся на 1930-я гады. Дзікая прырода, шмат рэк і азёр, нізкія кошты і адсутнасць інфраструктуры – галоўнае, што можна сказаць пра адпачынак у гэтых месцах. А вось архітэктура была нікому не патрэбная.

“Самы пік прыйшоўся на 1939 год, і нават Максім Танк пісаў летам у сваім дзённіку, што ніколі не было столькі турыстаў у Заходняй Беларусі, як у 1939 годзе”, – кажа Кастусь Шыталь, краязнаўца з Глыбоччыны, якая таксама некалі была пад Польшчай.

Сам турызм, па словах краязнаўцы, нечым накшталт сённяшніх агра- і экатурызму.

Дзікія берагі Сэрвачы і Вялейка – горад-сад

Папулярны быў байдарачны спорт. Сплаўляліся па Нёмане, Дзісне, Дзвіне, часта па прытоках Вяллі і па ёй самой. Вялля – адна з самых вялікіх рэк Віленшчыны і мае некалькі найпрыгожых прытокаў: Сэрвач з дзікім чаротам і Нарачанка, прыдатная для сплаваў з возера Нарач аж да Вільні. Тыя, хто сплаўляўся па Віліі на каяках, падарожнічалі з заплечнікамі на роварах і спыняліся ў Вілейцы.

“Вілейка, што месціцца над берагамі маляўнічай Віліі, сярод велізарных азёр, палёў і шчодрых хваёвых лясоў, багатых на ягады і грыбы, прыцягнула ў апошнім сезоне шмат людзей. Цікавае не толькі яе мінулае, але і сам горад-сад. Пэўна, ва ўсёй Польшчы няма горада, дзе было б столькі дрэў і былі б такія распланаваныя вуліцы, як тут,” – піша Вітольд Радзевіч у газеце “Kurjer Wileńsk".

Прыязджалі школьныя экскурсіі, часам нават здалёк. Турысты справакавалі рост коштаў на прадукты, асабліва малочныя. Нейкі час нават быў цяжка дастаць малако. Больш за ўсё цяжкасцяў было з начлегам – ніводнай хаты для гасцей тут не пабудавалі. Затое ў павеце можна было знайсці лецішчы (letnisko).


1930 год. Фота Беркі Бермана.

1930 год. Фота Беркі Бермана.

У павеце Вітольд Радзевіч адзначае два месцы – Тупальшчына і Данюшава – дзе на беразе ракі былі такія маёнткі. “…Убачылі высокі двор і тэрасу, поўную колераў, сцяг, трохі каякоў і лодак. Па шырокіх прыступках падымаемся на заценены дзікім вінаградам ганак. У страўні грае патэфон. Побач з будынкам стаіць новая хата, адмыслова пабудаваная для адпачыннікаў. Пакоі сухія і сонечныя, з прыгожым выглядам на Вілію ці фруктовы сад”, – апісвае ён месца.

Такія маёнткі выбіралі віленчукі, адпраўляючыся летам за горад. Гатэлі ж знаходзіліся ў больш-менш вялікіх гарадах – цэнтрах ваяводства: Брэсце, Наваградку і Вільні.

Папулярныя цягнікі і кабарэ за 33 злотыя

Мясцовыя жыхары падарожнічалі пешкі, на роварах і часам цягнікамі. Можна было адправіцца ў прапагандысцкае падарожжа па Польшчы (Варшава, Гдыня, Кракаў), такую магчымасць мелі сяляне, папярэдне абраныя праз дзяржаўную адміністрацыю. Вялікую частку кошту пакрывала дзяржава.

Існавалі і так званыя  “папулярныя цягнікі”: прыкладам, цягнік Пахавання сэрца Пілсудскага ішоў у Вільню, а цягнік з Маладзечна да Будслава вёз людзей на Будслаўскі фест. Паводле Кастуся Шыталя, квіткі на такія цягнікі каштавалі танней за звычайныя.

“Для школьнікаў часта ўладкоўвалі экскурсіі ў Вільню, – кажа ён. – Для багатых, для вучняў гімназій – у Варшаву, Кракаў. З Вільні арганізоўвалі “папулярныя цягнікі” на “польскае мора” – у Гдыню. Кошты былі такія, што нават настаўнік мог паехаць на тое мора”..

Летам 1939 года адна з польскіх газет у Заходняй Беларусі заклікала мясцовых жыхароў здзейсніць турнэ па маршруце Вільня-Варшава-Гдыня люксавым турыстычным цягніком.  “Тры дні на моры. Дзень у сталіцы, – цытуе краязнаўца Ігар Мельнікаў. – У цягніку вы зможаце пабачыць выступ кабарэ. У Гдыні турысты спыняюцца ў Турыстычным гатэлі. І ўсе гэта за 33 злотыя.

Аўтатурызм – для багатых

Трэба асобна сказаць пра аўтамабільны турызм. Колькасць машын і дарог не параўнаецца з сённяшнімі, але чальцы польскіх аўтаклубаў праводзілі свае злёты.

“Адзін з першых турыстычных злётаў прайшоў у 1927 годзе на беразе возера Нарач. Пасля, такія імпрэзы праводзіліся амаль штогод”, – піша краязнаўца з Маладзечна Уладзімір Садоўскі.

Фота 34travel.me.

Фота 34travel.me.

На Нарачы з'яўляліся гаражы, а ў 1938 годзе прайшоў XI Міжнародны польскі аўтапрабег з 67 машынамі-ўдзельніцамі з розных краін. Былі і іншыя прабегі, адзін з якіх праходзіў амаль па лініі мяжы і тым вельмі раздражняў савецкіх памежнікаў. За мяжой знаходзілася яшчэ больш нязведаная для турыстаў краіна – БССР.

Нарач – салодкае паўночнае мора правінцыі

Але самым папулярным месцам для адпачынку былі азёры, і сярод іх – Нарач, якую часам называлі Віленскім морам. Туды хадзілі цягнікі з Вільні. Дарога займала некалькі гадзін, госці прыбывалі на станцыю “Нарач” поруч з рыбацкай вёскай Купа. Недалёка знаходзілася мястэчка Кабыльнік.

”Вось і гэта мястэчка, якіх шмат: габрэі, іх крамы. Сярод вуліцы пастушок у лапцях едзе на ровары і гоніць перад сабой статак коз”, піша пра Кабыльнік Уладзіслаў Казлоў у газеце ”Беларуская Крыніца” у 1935 годзе.

Фота 34travel.me.

Фота 34travel.me.

Там не было ні гатэляў з закускамі, ні шампанскага, ні ваннаў. Вулічнага асвятлення таксама амаль не было – лічаныя лямпы. Прыемна дзівілі невысокія кошты, як піша Казімеж Ляшчыцкі ў 1937 годзе ў ”KW”: 60 грошаў сняданак, 1 злоты 20 грошаў абед, 80 грошаў вячэра. Для параўнання – зарплата муляраў прыкладна ў той жа час (1935 г.) была па 50 грошаў у дзень і 5 злотых штомесяц, плюс ежа і адзенне.

Катанне па возеры было хутчэй рэдкасцю, і не ўсе маглі дазволіць сабе катацца, прыкладам, на каяку. Госці маглі колькі заўгодна гуляць па беразе, лавіць рыбу. Можна было паехаць у санаторый тут жа, ці зайсці ў кафэ. Мясцовы фермер пачаў прадаваць не толькі гародніну і садавіну, але і… кветкі. Моладзь збіралася на танцы, працавалі бібліятэка і тэарэтычныя Водныя курсы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце