Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
10.01.2018 14:32 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Прыехаў Сяргей Прытыцкі, паставілі помнік Францішку Багушэвічу: чым адзначыліся гады Сабакі ў Ашмянах, Астраўцы, Смаргоні

Фота Silver cloud - blogger.

У першыя тыдні новага 2018 года Сабакі прыгадаем, што прыносіў гэты звер-сімвал у мінулыя гады ў наш рэгіён.

1946

У Варнянах на Астравеччыне нарадзіўся Ян Цехановіч – польскі эсэіст, публіцыст, аўтар шэрагу навуковых прац.

На ашмянскім мясакамбінаце працавала 19 работнікаў, у чым ліку 9 жанчын.

Фота osh.by.

Фота osh.by.

Для Смаргоншчыны год быў багаты на нараджэнне творчых асоб. У Смаргоні нарадзіўся паэт, палітык Уладзімір Някляеў,  а таксама кампазітар, аўтар музыкі да кінафільмаў Пётр Альхімовіч. У Несцянятах на свет з’явіўся будучы графік, мастак, скульптар Уладзімір Церабун. Па словах Уладзіміра Някляева, з Церабуном яны вучыліся ў адным класе школы №1 і сядзелі за адной партай.

Ад гэтага года і да 1960-га Астравецкі, Смаргонскі і Ашмянскі раёны ўваходзілі ў склад Маладзечанскай вобласці.

1958

Вёска Астравец атрымала статус гарадскога пасёлка.

У Ашмянскую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот набралі першых вучняў. Тады ж пабудавалі новы жылы корпус інтэрната на 210 месцаў, майстэрні і сталовую.

Бюст Багушэвічу ў Жупранах. Фота fotobel.by.

Бюст Багушэвічу ў Жупранах. Фота fotobel.by.

У Смаргонь на раённую партыйную канферэнцыю прыехаў першы сакратар Маладзечанскага абкама партыі Сяргей Прытыцкі. Тагачасны дырэктар школы Уладзімір Клябанаў распавёў Прытыцкаму пра неабходнасць будаўніцтва новай школы. Старая месцілася ў будынку гарбарнага завода. Пытанне вырашылі станоўча.

У 1958 годзе ў Жупранах устанавілі бюст паэта 19 стагоддзя Францішка Багушэвіча, аўтарам якога з’яўляецца скульптар Заір Азгур.

На Ашмяншчыне ля вёскі Ягелоўшчына Жупранскага сельсавета ва ўрочышчы Люгоўшчына ўстанавілі помнік яўрэям, забітым нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Надпіс “Вечная памяць нашым бацькам, братам, мужам, загінулым ад рук фашыстаў”, зроблены на беларускай мове і на іўрыце.

1970

У Астраўцы зачынілі медыцынскае вучылішча, якое адпрацавала шэсць год.

У Ашмянах нарадзіўся Андрэй Барбашынскі – адзін з лідараў гандбольнай каманды СНД, алімпійскі чэмпіён 1990 года.

У Смаргоні зачынілі млын, які працаваў ад 1939 года. Тут былі тры млынары. Збожжа везлі з усяго раёна.

1982

Ураджэнцу Астравеччыны, пісьменніку і навукоўцу Адаму Мальдзісу прысвоілі званне “Заслужаны дзеяч польскай культуры”.

Адам Мальдзіс. Архіў РГ.

Адам Мальдзіс. Архіў РГ.

Працоўны дэсант ашмянскай школы №3 выкапаў 944 тоны бульбу на суму 10 тысяч 330 рублёў.

Будынак свірскага касцёла перадалі смаргонскаму заводу пад размяшчэнне заводскага цэха. 

1994

У Астраўцы адчынілі помнік Іосіфу Гашкевічу – першаму расійскаму консулу ў Японіі. Пасля выхаду ў адстаўку ён пасяліўся ў вёсцы Малі, недалёка ад Астраўца, дзе пісаў кнігу “Пра карані японскай мовы”.

У ашмянскай школе №3 адкрылі першы эстэтычны клас.

Футбольная каманда “Смаргонь” прайшла на чэмпіянат вобласці.

ФК Смаргонь

ФК Смаргонь

Выпусцілі паштовую марку, прысвечаную кампазітару і дыпламату, што жыў у пачатку 19 стагоддзя ў Залессі на  Смаргоншчыне. А ў Смаргоні дабудавалі газаправод, і ў кватэрах і дамах жыхароў з’явіўся прыродны газ.

Дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў і ўладаў у ашмянскім касцёле аднавіліся службы. Ад 1948 года храм, пабудаваны ў 14 стагоддзі, выкарыстоўвалі па-рознаму: тут быў склад для льнавалакна, цэхі Віленскага завода радыёвымяральных прыбораў, вытворчасць пластмасы.

2006

Афіцыйна зацвердзілі герб Ашмянаў. Яго распрацавалі на аснове варыянту 1792 года. На гербе злева – рука, што трымае залатыя вагі, справа – шчыт, у цэнтры – чырвонае цяля. Шчыт сімвалізуе абарону, вагі – гандаль і справядлівасць. Цяля – сімвал апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Гэта пры ім у 1792 годзе Астравец упершыню атрымаў герб.

Футбалісты Смаргоні прайшлі ў вышэйшую лігу.

Пачалі працу над мемарыялам у Смаргоні, прысвечаным Першай сусветнай вайне. Конкурс на эскізны праект і будаўніцтва мемарыяла выйграў скульптар, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ураджэнец Вілейшчыны Анатоль Арцімовіч. У журы быў смаргонец Уладзімір Церабун. Тады Уладзімір Церабун распавёў “Рэгіянальнай газеце”:

– На наступны ж дзень пасля аб’яўлення вынікаў конкурсу Анатоль мне патэлефанаваў і прапанаваў далучыцца да стварэння комплексу. Так што гэта праца стала для траіх: Анатоля Арцімовіча, яго сына Івана, таксама скульптара, і мая.           

Злева направа: Анатоль Арцімовіч, Уладзімір Церабун, Іван Арцімовіч ля макета помніка Першай сусветнай. Архіў РГ.

Злева направа: Анатоль Арцімовіч, Уладзімір Церабун, Іван Арцімовіч ля макета помніка Першай сусветнай. Архіў РГ.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагародзілі Віктара Роўду ураджэнца Смаргоні, педагога, харавога дырыжора, народнага артыста.

Нацыянальны банк выпусціў памятную срэбраную манету да 600-годдзя княжны, дачкі княжацкага роду Гальшанскіх, польскай каралевы Соф’і Гальшанскай. Соф’я паклала пачатак каралеўскай дынастыі Ягелонаў. Яе сыны Уладзіслаў і Казімір былі польскімі каралямі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце