Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Беларусь
3.01.2018 17:28 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

У Брэсце 19-гадовы хлопец пасля навагодняга карпаратыву забіў калегу

Фота dojdevik.com.ua.

У Брэсце распачата крымінальная справа ў дачыненні да 19-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў забойстве.

Двое супрацоўнікаў аднаго з брэсцкіх прыватных гандлёвых прадпрыемстваў выпілі на карпаратыве ўвечары 30 снежня. Затым вырашылі працягнуць на кватэры аднаго з іх.

Яны прыехалі ў хату 39-гадовага мужчыны.

Узнікла сварка – і 19-гадовы хлопец нанёс калегу некалькі ўдараў нажом. Пацярпелы сканаў на месцы, распавялі ў Следчым камітэце.

Хлопца затрымалі. Раней судзімасцяў у яго не было. З ім працуюць следчыя, заведзена крымінальная справа.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце