Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Беларусь
4.01.2018 09:12 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Камуналка – 100%, павышэнне базавай і пенсійнага ўзросту: што нас чакае ў 2018

Фота dobrenok.com.

Урад падрыхтаваў шматлікія новаўвядзенні ў заканадаўстве, якія ўжо пачалі дзейнічаць. Якіх змен чакаць ад новага года?

На паўтара рубля ўзрасце базавая велічыня

Ад 1 студзеня паводле пастановы Савета Міністраў ад 22 снежня №997 базавая велічыня склала 24,5 рубля. Да гэтага яна была 23 рублі.

Ад базавай велічыні залежаць памеры штрафаў, розных грашовых дапамог, стыпендый. Разам з базавай павялічыліся дзяржпошліны, дарожны падатак, падатак для рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзібаў.

Максімальны памер дапамогі па беспрацоўі складзе дзве базавыя велічыні, значыць 49 рублёў. Падача заявы на скасаванне шлюбу будзе каштаваць 98 рублёў. Калі разыходзяцца другі раз, сума ўзрастае да 196. А выдача заявы аб уступленні ў шлюб каштуе 24 з паловай рублі.

Апошні раз базавую велічыню мянялі 1 студзеня 2017 год – з 21 рубля на 23.

Камуналка стане 100%

Ад 1 студзеня мы пачнём плаціць за камунальныя паслугі па поўным кошце. Субсідуемай застанецца толькі цеплавая энергія, гэта значыць ацяпленне і падаграванне вады. Цяпер яны найбольш дарагія сярод усіх камунальных паслуг, хоць насельніцтва аплачвае каля 20% іх сабекошту.

Дзяржпошліна на рэгістрацыю індывідуальнага прадпрымальніка вырасла да 12,25 рубля.

Павялічаныя штрафы, пенсійны ўзрост і тэхагляд без паўтораў

За безбілетны праезд у гарадскіх аўтобусах парушальнік павінны будзе плаціць да 12,25 рубля, у прыгарадным – да 17,15, у міжгароднім – да 24,5 рубля.

Штраф за выкіданне смецця з транспарту складзе ад 24,5 да 49 рублёў, за курэнне ў грамадскіх месцах – 98, у дапаможных памяшканнях дамоў – 735.

Вырастуць штрафы за самавольную перапраекціроўку жылых памяшканняў, знаходжанне на працы нецвярозым.

Чалавеку, які набыў аўтамабіль з тэхаглядам, тэрмін якога не выйшаў, не трэба будзе яго наноў праходзіць.

З гэтага года мужчыны будуць сыходзіць на пенсію па дасягненні 61 года, жанчыны – 56 год.

Для інтэрнэт-крам спросцяць падаткаабкладанне

Крамы, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт, змогуць карыстацца спрошчанай формай падаткаабкладання, вызначанай главой 34 Падатковага кодэкса.

Гэтыя крамы больш не павінныя прад’яўляць звесткі пра рознічны і аптовы таваразварот у Гандлёвы рэестр, могуць не выкарыстоўваць пячаткі.

Купляць тавары ў dutyfree можна пры ўездзе ў Беларусь

Гэта правіла дзейнічае ў аэрапортах і звязанае з уступленнем у сілу Мытнага кодэкса. У dutyfree цяпер можна закупляцца не толькі пры выездзе, а і пры ўездзе ў Беларусь, Расію, Казахстан, Арменію, Кыргызстан.

Купляць можна столькі алкаголю і цыгарэт, колькі дазваляе норма бяспошліннага вывазу. Напрыклад, агульны аб’ём спіртнога не павінны перавышаць трох літраў.       

Прафесіяналы па пытаннях крыптавалюты

Ад пачатку студзеня Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт пачне набор на новую спецыяльнасць – “Крыптавалюты і дэрыватывы”. На навучанне будуць прымаць па выніках гутаркі толькі тых, хто ўжо мае вышэйшую адукацыю або заканчвае ВНУ. Вучыцца трэба будзе завочна амаль два гады.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце