Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Беларусь
4.01.2018 11:36 ,AЎТАР(Ы): Паводле ranak.by.

Трое чацверагодкаў у Светлагорску сышлі з садка і з'ехалі ў Жлобін на цягніку

Фота gotonature.ru.

Увечары трэцяга студзеня светлагорскую міліцыю ўзнялі па трывозе: з дзіцячага садка ў Светлагорску зніклі трое хлопцаў ва ўзросце 3-4 год, паведамляе ranak.by. Бацькі, якія прыйшлі забіраць іх увечары, не змаглі знайсці іх у групе.

– Першы званок ад бацькоў паступіў у міліцыю ў 17.30, – распавёў старэйшы аператыўны дзяжурны службы міліцыі грамадскай бяспекі Светлагорскага РАУС Дзмітры Ісаенка. – Адразу ж паступіў званок ад другога з бацькоў, які распавёў, што ў дашкольнай установе яго жонка таксама не змагла знайсці дзіцяці.

Да пошукаў адразу падключылі ўсіх супрацоўнікаў РУУС. І ўжо а 18.11 дзяцей знайшлі. Яны ехалі дызель-цягніком, што накіроўваўся ў Жлобін і знаходзіўся на станцыі Мормаль. Гэта каля 25 хвілін руху ад Светлагорска. У вагоне дзеці былі без суправаджэння дарослых. Да Жлобіна іх суправадзілі міліцыянеры. Адлегласць ад Светлагорска да Жлобіна складае 54 кіламетры.

Дзяцей даставілі ў Жлобінскі лінейны аддзел міліцыі і выслалі бацькам фотаздымкі. Асобы дзетак пацвердзіліся, усе былі здаровыя. Ужо вечарам усіх даставілі дамоў. А ў садку распачатая праверка, якім чынам і калі дзеці самастойна сышлі з садка і як апынуліся ў дызель-цягніку.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце