Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
4.01.2018 16:01 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Выхавацельку садка ў Светлагорску, з якога збеглі дзеці, звольнілі

Фота polymia.by.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка назваў надзвычайнае здарэнне, якое адбылося з дзецьмі, што збеглі з дзіцячага садка ў Светлагорску, "абуральным выпадкам" і "грубым парушэннем".

– Абуральны выпадак, які адбыўся з выхаванцамі дзіцячага садка № 21 Светлагорска, з'яўляецца следствам найгрубейшага парушэння педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, фармальнага стаўлення да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасці кантролю з боку кіраўніка і выхавальніка ўстановы за забеспячэннем бяспекі выхаванцаў, – заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Як паведамілі ў міністэрстве адукацыі, створана камісія для правядзення расследавання, яна праводзіць праверку па гэтым факце. Пытанне аб адпаведнасцi займанай пасадзе загадчыка "Яслі-сад № 21 г. Светлагорска" будзе разгледжана пасля заканчэння расследавання. Выхавацелька звольненая па Дэкрэце № 5 ад 15.12.201 "Аб узмацненні патрабаванні да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый". Аб'яўленая вымова начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

У аблвыканкамы, Мінгарвыканкам і рай (гар) выканкамы мінадукацыі накіравала ліст "Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі".

– Звернута ўвага на неабходнасць прыняцця неадкладных мер па выключэнні выпадкаў нядбалага стаўлення педагагічных работнікаў да сваіх службовых абавязкаў, – паведамілі ў ведамстве.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце