Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Валожын
11.01.2018 09:26 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта МНС

Маладзечанец выратаваў з пажару бабулю і дзядулю на Валожыншчыне (Фота)

Фота mchs.gov.by.

У вёсцы Лаўскі Брод Вішнеўскага сельскага ва ўласным дрме ледзь не згарэлі гаспадары: 82-гадовы мужчына і яго 78-гадовая жонка.

Пра пажар у Валожынскі РАНС паведамілі 6 студзеня ў 5 гадзін раніцы.

Да прыбыцця выратавальнікаў драўляны дом гарэў адкрытым полымем. Агонь знішчыў значная частку даху і перакрыцця, таксама не ацалела маёмасць. Пазней стала вядома, што ў доме, які, дарэчы, знаходзіцца на хутары (бліжэйшы дом размешчаны на адлегласці больш за паўкіламетражылі пенсіянеры.

 

Сталым людзям проста пашанцавала, што жыхарка вёскі, знаходзячыся на начным дзяжурстве, убачыла ў далечыні агонь і паведаміла пра гэта свайму зяцю, які і стаў выратавальнікам пажылых людзей.

Так распавёў пра здарэнне галоўны герой гэтай гісторыі выратавання Сяргей Казак:

– Я жыву з сям'ёй у Маладзечне. У вёску прыехалі ў госці. Уначы патэлефанавала цешча і паведаміла аб пажары. Калі мы выйшлі з хаты, убачылі зарыва. Пад'ехаўшы на машыне да дома, мы ўбачылі дзядулю, які прасіў аб дапамозе. Я спытаў, дзе бабуля. Ён сказаў, што яна засталася ў доме. Я і брат маёй жонкі хутка забеглі ў хату і вынеслі бабулю, а затым яшчэ і два газавых балоны. Неўзабаве пад'ехалі ратавальнікі.

Меркаваная прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання – кароткае замыканне электраправодкі. Ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці сачыць за станам ізаляцыі правадоў і кабеляў, своечасова вырабляць іх замену пры пашкоджаннях. Вялікую небяспеку ўяўляе старая праводка: з часам ізаляцыя такіх правадоў проста высыхае, рэпаецца і абсыпаецца, што можа прывесці да кароткага замыкання і ўзгарання.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце