Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Мядзел
12.01.2018 13:32 ,AЎТАР(Ы): намеснік начальніка Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір ХІЛА

Больш за тры тысячы рублёў за навагоднюю рыбалку: на Мядзельшчыне затрымалі браканьераў

Улоў, які каштуе больш за тры тысячы рублёў. Фота забяспечанае Уладзімірам Хілам

Улоў, які каштуе больш за тры тысячы рублёў. Фота забяспечанае Уладзімірам Хілам.

Адразу пасля Новага года супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывельнага і расліннага свету затрымалі двух браканьераў на возеры Свір.

Мужчыны паставілі чатыры сеткі і злавілі 19 судакоў, пяць ляшчоў і аднаго карася. Улоў важыў 29 кілаграмаў.

Браканьераў з уловам на беразе сустрэлі інспектары.

Цяпер парушальнікі мусяць заплаціць за ўрон, што нанеслі навакольнаму асяроддзю, 3 тысячы 185 рублёў. Таксама ў іх канфіскавалі сеткі, рыбу і лодку.

Парушальнікі нанеслі шкоду ў асабліва буйным памеры. Таму супраць іх завялі крымінальную справу. Мужчынам пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Калі ў вас узнікаюць пытанні, што датычацца аховы дзікіх жывёл, рыбных і лясных рэсурсаў, вы можаце патэлефанаваць у Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50-7-40.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце