Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Здарэнні
Вілейка
15.01.2018 16:13 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Грошы заплацілі – заказы не атрымалі: тры жыхаркі Вілейкі пацярпелі ад махлярства ў аднакласніках

Фота langesmoda.atspace.eu.

11 студзеня ў РАУС Вілейкі звярнуліся тры мясцовыя жыхаркі. Жанчыны распавялі, што замовілі праз сацыяльную сетку "Аднакласнікі" адзенне і абутак, заплацілі грошы, але ад кастрычніка мінулага года – ні тавару, ні грошай, ні звестак аб прадаўцы.

У прадаўца, які ў "Аднакласніках" пазначаны як "ІП Таццяна", жанчыны набывалі рэчы ад чэрвеня мінулага года. Праблем не было, усе заказы віляйчанкі атрымлівалі.

А рэчы, замоўленыя і аплочаныя ў кастрычніку, не атрымалі. Пацярпелыя жанчыны стварылі групу ў той жа сацсетцы і высветлілі, што ад "ІП Таццяна" пацярпелі яшчэ 18 чалавек з іншых раёнаў.

Адна з жанчын замовіла рэчаў больш, як на 500 рублёў, а атрымала на 300. Дзве другія замовілі  ў межах 100 рублёў кожная і не атрымалі нічога.

– Цяпер міліцыя праводзіць праверку, – распавяла "Рэгіянальнай газеце" намеснік начальніка РАУС Вілейкі Кацярына Млечка. – Разліковы рахунак, на які пацярпелыя пералічвалі грошы, адкрыты ў Мінску.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце