Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Здарэнні
16.01.2018 09:58 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Маладзечанскім раёне сёння раніцай згарэў дом, гаспадар выратаваўся

Фота забяспечана Маладзечанскім ГРАНС.

Здарэнне адбылося каля 6 гадзін раніцы ў вёсцы Пекары Гарадзілаўскага сельсавета.

На месца выкліка выехала пяць адзінак тэхнікі. Дом гарэў адкрытым полымем, дах абрынуўся ўнутр.

68-гадовы гаспадар самастойна выратаваўся з дома.

У выніку пажару драўляны аднапавярховы дом цалкам знішчаны. Будынак не быў абсталяваны аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

Прычыну пажару высвятляюць. Адна з меркаваных прычын – парушэнне правілаў выкарыстання печкі.

Маладзечанскі гаррайаддзел надзвычайных сітуацый нагадвае, што пажар можна прадухіліць, паклапаціўшыся загадзя аб выкананні простых патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Нагадваем асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў халодны перыяд года:

  • печкі і коміны патрэбна ачысціць, адрамантаваць і пабяліць, закрыць расколіны,
  • нельзя ўжываць для распальвання печак гаручыя і лёгка-самазапальваючыя вадкасці,
  • на драўлянай падлозе перад топачнай адтулінай неабходна прыбіць металічны перадтопочны ліст памерамі не менш за 50 на 70 сантыметраў,
  • каб не дапускаць перекалу печы рэкамендуецца тапіць яе два-тры разы на дзень і не больш чым па паўтары гадзіны,
  • за дзве гадзіны да адыходу да сну топка печы павінна быць спыненая – прадухіліць рызыка атручвання чадным газам.

Рэкамендуем ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ён загадзя папярэдзіць Вас пра пажар. Ніколі не пакідайце дзяцей без нагляду. Захоўваеце запалкі ў недаступных для іх месцах.

І памятайце: самай распаўсюджанай прычынай пажараў з гібеллю людзей з'яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Выкананне дадзеных мер пажарнай бяспекі захавае жыццё вам і вашым блізкім!

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце