Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Здарэнні
1
17.01.2018 08:48 ,AЎТАР(Ы): Маладзечанскі ГРАНС Валянціна СОПАТ

Не мачыць галаву, не плаваць, не забыць пра гарачы чай: МНС рэкамендуе, як акунацца на Вадохрышча

Фота Zvezdi.ru.

19 студзеня адзначаюць Вадохрышча. Многія ўжо цяпер рыхтуюцца да купання.

Ратавальнікі заклікаюць рабіць гэта ў спецыяльна арганізаваных месцах. Работнікі МНС нагадваюць, каб не падвяргаць сваё жыццё небяспецы, ні ў якім выпадку не варта купацца ў стане алкагольнага ап'янення, ныраць і плаваць, падаваць крыкі ілжывай трывогі, збірацца групамі на лёдзе ля краю палонкі, заходзіць за агароджы.

Асаблівую ўвагу спецыялісты звяртаюць на тое, што купанне дзяцей дапускаецца толькі з бацькамі або дарослымі сваякамі. Дзеці заўсёды павінны быць на адлегласці выцягнутай рукі.

Рэкамендацыі па купання ў палонцы

1. Акунацца (купацца) варта ў спецыяльна абсталяваных палонках ля берага, пажадана паблізу ад выратавальных станцый, пад наглядам ратавальнікаў.

2. Перад купаннем у палонцы неабходна разагрэць цела, зрабіўшы размінку, прабежку.

3. Да палонкі неабходна падыходзіць у зручным, не слізкім абутку, які лёгка здымаецца. Лепш выкарыстоўваць чаравікі ці ваўняныя шкарпэткі для таго, каб дайсці да палонкі.  Ідучы да палонкі, памятаеце, што сцяжынка можа быць слізкай. Ідзіце павольна і ўважліва.

4. Акунацца лепш за ўсё па шыю, не замачыўшы галаву, каб пазбегнуць рэфлекторнага звужэння сасудаў галаўнога мозгу. Ніколі не кідайцеся ў палонку наперад галавой. Скачкі ў ваду і апусканне ў ваду з галавой не рэкамендуюцца, так як гэта павялічвае страту тэмпературы і можа прывесці да шоку ад холаду.

5. Пры ўваходзе ў ваду першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце.

6. Не знаходзіцца ў палонцы больш за 1 хвіліну, каб пазбегнуць агульнага пераахаладжэння арганізма.

7. Пасля купання разатрыце сябе ручніком і надзеньце сухую вопратку.

8. Для ўмацавання імунітэту і магчымасці пераахаладжэння неабходна выпіць гарачы чай. Лепш за ўсё з садавіны і ягад.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
17.01.2018 14:52
Мороз / а нас учили: - Купание представляет собой троекратное погружение в воду с головой. При этом верующий крестится и произносит "Во имя Отца, и Сына, и Святого Духа!".
Дадаць каментар
Новае на сайце