Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Грамадства
Вілейка, Мядзел
15.01.2018 09:51 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як мароз "прайшоўся" па вадаёмах: на Вілейскім вадасховішчы таўшчыня лёду да шасці сантыметраў, на Мястры – пяць-сем ля берага

Фота fotobg.ru.

Марозы апошніх дзён адчувальна "прайшліся" па вадаёмах рэгіёна.

Як распавялі ў Вілейскай выратавальнай станцыі, лёд на Вілейскім вадасховішчы ўжо дастаткова моцны. Яго таўшчыня – шэсць сантыметраў. Спецыялісты кажуць, што такі лёд ужо можа ўтрымаць чалавека. Таму на вадасховішчы пачынаюць з'яўляцца першыя аматары зімовай рыбалкі.

Па словах спецыялістаў з Мядзельскай выратавальнай станцыі, на возеры Мястра лёд моцны толькі ля берагоў – ад пяці да сямі сантыметраў. Далей – можа быць і адзін-два сантыметры. На вымоінах, дзе моцная плынь вады, лёд толькі пачынае зацягвацца. Таму тут рыбакоў яшчэ няма. Выратавальнікі толькі адганяюць дзятву, якая спрабуе коўзацца на лёдзе ля берагоў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце