Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Спорт
16.01.2018 15:00 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Фітнес-трэнер: “навагоднія святы – стрэс для арганізма”

Фитнэс-трэнер Марына Глябец

Фитнэс-трэнер Марына Глябец. Фота забяспечана Марынай Глябец.

Нарэшце, навагоднія святы скончыліся. Салацікі даелі, цукеркі ў навагодніх падарунках засталіся толькі нясмачныя. 

І толькі дамашнія вагі стаяць у чаканні сваіх гаспадынь. І, як гэта бывае пасля святаў, вагі ведаюць, што пасля шоку і ўздыхаў на іх будуць станавіцца часцей, бо прыгажуні ўспомнілі пра рэжым.

Мы пагутарылі з фітнес-трэнерам Марынай Глябец. І яна расказала, як хутка прывесці сябе ў форму пасля свята.

– Самае галоўнае, – кажа Марына, – што трэба памятаць усім: навагодняя ноч не павінна вылівацца ў навагодні тыдзень! Гэта значыць, мы адзначаем свята адзін дзень, а потым, максімальна хутка, вяртаемся да свайго звычайнага, будзённага  ладу жыцця.

У ідэале, як 31 снежня многія любяць ха­дзіць у лазню, то 2 сту­дзеня трэба ўзяць за звычку хадзіць у трэнажорную залу.

– А перад пешай трэніроўкай у новым годзе трэба зрабіць разгрузачны дзень?

– Калі вы маеце на ўвазе дзень на кефіры, тварагу ці нешта накшталт таго, то гэтага рабіць не варта. Лепш вярнуцца да звыклага, рацыянальнага рэжыму харчавання. Адзінае, можна толькі трохі скараціць колькасць вугляводаў.

– Першая трэніроўка ў новым годзе з чаго павінна пачынацца?

– Першая трэніроўка пасля святаў, ды і ўвогуле першая трэніроўка, павінна быць больш лёгкая. Калі гэта кардыё, то ўмеранае, не занадта інтэнсіўнае. Калі сілавая, то агульная, на ўсё цела, а не па мышачных групах. А яшчэ лепш звярнуцца да трэнера, ён дакладна ведае, у якім рэжыме вам пачынаць трэніравацца.

– Марына, парады даваць лёгка, а вы, трэнер,  як перажылі навагоднія святы?

– Навагоднія святы я перажыла нармальна. Дазволіла сабе стравы, якія даўно не ела і якія не часта бываюць у маім рацыёне, але без асаблівай шкоды для арганізма. На святах я са спакойнай душой магу дазволіць сабе расслабіцца, бо ведаю, як хуценька прывесці сябе ў форму.

– 31 снежня вы пай­шлі ў лазню ці на трэніроўку?

– 31 снежня я не трэніруюся, бо ў гэты дзень  я займаюся падрыхтоў­кай  да свята. Ды і бяссонная ноч наперадзе, паўнавартаснае аднаўленне пасля трэніроўкі не атрымаецца. А людзі 31 снежня ўсё ж такі прыходзяць да самага вечара.

– Падкажыце эфектыўнае практыкаванне для прэса, ён жа больш за ўсё пацярпеў ад застолля.

– Я не пагаджуся з тым, што ад застолля, перш за ўсё, пакутуе прэс. Як правіла, дадаецца ў праблемных месцах і ва ўсіх гэта вельмі індывідуальна. Каб мінімізаваць гэты эфект, трэба ў першую чаргу рабіць добрае кардыё. А ўвогуле, адны з маіх любімых і дзейсных практыкаванняў на прэс –  гэта класічныя скручванні, планка і дыхальнае практыкаванне “вакуум у жываце”.

Фірменная страва ад фітнес-трэнера

“Курыца на солі”. Курыца націраецца  спецыямі  і часнаком, на бляху высыпаецца пачак дробнай солі экстра. Кладзецца курыца на соль і адпраўляецца  ў разагрэтую духоўку. Запякаць пры тэмпературы 180-200 градусаў прыкладна гадзіну, да гатоўнасці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце