Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Здарэнні
Вілейка
18.01.2018 12:53 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пажар патушылі, карова, свінні і куры не пацярпелі: сёння раніцай у Любані гарэў хлеў

Фота PxHere.

Сёння ў 6:12 у РАНС Вілейкі патэлефанавалі і паведамілі, што гарыць хлеў Любані.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, убачылі, што гарыць дах хлява. Гаспадар з гаспадыняй ужо тушылі яго. Выратавальнікі далучыліся да іх. Пажар патушылі.

Як распавялі гаспадары, жанчына раніцай, пасля пяці гадзін, пайшла даіць карову. Заўважыла, што з-пад даху хлява ідзе дым. Паклікала гаспадара, яны разам пачалі тушыць. Муж скідаў з гарышча салому на снег, жонка тушыла яе на зямлі.

У хляве было шмат свойскай жывёлы: карова, свінні, куры. Але ніхто з іх не пацярпеў.

У РАНС распавялі, што дзякуючы своечасовым дзеенням гаспадароў, пацярпеў толькі дах, згарэла салома на гарышчы. Агонь не перакінуўся на іншыя будынкі, амаль не пашкодзіў сцены.

Прычыну пажару высвятляюць.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце