Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Здарэнні
19.01.2018 11:48 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Крывавая разня ў Маладзечне 12 год таму: прыгадваем гучную крымінальную справe, якой адзначыўся мінулы год Сабакі

. Фота Аксаны ЯРАШОНАК.

У лістападзе 2006 года ў адным з блокаў інтэрната па вуліцы Машэрава ў Маладзечне міліцыянеры ўбачылі чатыры трупы з перарэзанымі горламі.

“Рэгіянальная газета” пісала тады, што забітымі аказаліся 32-гадовыя муж і жонка, 59-гадовы бацька жанчыны і іх 53-гадовы знаёмы. Падзеі адбываліся у адным з пакояў інтэрнацкага блока.

Вадзім Шукрынаў, які ў той час працаваў следчым раённай пракуратуры ў Маладзечне, распавёў “Рэгіянальнай газеце”, што сцены і столь у пакоі былі залітыя крывёй. Целы ляжалі адно на адным. Прычынай такіх разборак сталі бытавыя адносіны. Усе ўдзельнікі, акрамя 53-гадовага мужчыны, былі сваякамі. 53-гадовы госць стаў выпадковай ахвярай разбору.

На здарэнне выязджала вялікая група праваахоўнікаў – следчы і пракурор Маладзечанскага раёна, кіраўнікі мясцовай міліцыі, аператыўнікі, следчы па асабліва важных справах. Падазронага ў злачынстве ў хуткім часе затрымалі.

Праз "Рэгіянальную газету" праваахоўнікі звярталіся да чытачоў "Рэгіянальнай газеты" з просьбай не распаўсюджваць чуткі пра здарэнне.

Мы звярнуліся да Вадзіма Шукрынава, які працуе сёння пракурорам Вілейскага раёна. Вадзім Аляксандравіч памятае маладзечанскую справу 12-гадовай даўніны. Пракурор патлумачыў, што справу тады перадалі ці ў абласны, ці нават у Вярхоўны суд. Прыгадаў, што злачынцам аказаўся сваяк забітай сям’і. Суд пакараў мужчыну пажыццёвым зняволеннем.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце