Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Здарэнні
1
19.01.2018 16:50 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Ідзе суд па іску Алега Папчэні, бацькі дзяўчынкі, якая загінула на ўборцы бульбы (Анлайн)

Фота з сайта my-ivanovo.ru.

Паседжанне суда па іску бацькоў Вікторыі Папчэні аб спагнанні маральнай шкоды пачалося са спазненнем амаль у паўгадзіны.

16.32. 

Бацькі Вікторыі Папчэні  Алег і Юлія Папчэня падалі пазоў аб спагнанні маральнай шкоды да аддзелу адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама і да двух сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - "Усход-Агра», на полі якога працавала дзяўчынка, і "Хоўхлава", якому належаў грузавік МАЗ, наехаў на Віку.
На папярэдніх пасяджэннях суддзя Ігар Гарановіч ў якасці суадказнікаў прыцягнуў таксама кіроўцу МАЗа Паўла Цыбіна і настаўніц школы № 11, дзе вучылася Вікторыя, Вольгі Завадскай і Ірыны Апанасевіч.

16.34

Суддзя чытае, што Папчэні адмаўляюцца ад іску да фізічных асобаў. Але суд адмовіў ім у гэтым.

16. 47.

Суддзя зачытвае рашэнне. Ён кажа, што Алег і Юлія Папчэня вінаваць у трагедыі старшыню Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, загадчыцу аддзела адукацыі, спорту і турызму Іну Драпезу, намесніка па выхаваўчай рабоце СШ № 11 Дзяніса Курца а таксама кіраўніка "Усход-АГРА" Аляксандра Жыгарэнку

16.48.

Ні райвыканкам, ні "Усход -агра", ні настаўнікі сваёй віны не прызнаюць.

16.49.

Суд пастанавіў вярнуць Алегу Папчэні дзяржпошліну ў памеры 69 рублёў, якія той заплаціў памылкова. 

16.59.

Суд прыходзіць да высновы спагнаць са школы па 7500 тысяч рублёў кожнаму з бацькоў Вікторыі, а з гаспадаркі "Хоўхлава" па 17 500. Агулам - 50 000 рублёў. 

17.00

Іск да Аляксандра Яхнаўца, Іны Драпезы, настаўніц Вольгі Завадскай і Ірыны Апанасевіч, да райвыканкама і аддзела адукацыі суд не задаволіў. 

Суд скончаны. 

 

 


Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
20.01.2018 17:01
nifeus / Памылка. 7500 тысяч гэта 7,5 мільёна! :-)
Дадаць каментар
Новае на сайце