Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Грамадства
27.01.2018 17:44 ,AЎТАР(Ы): На правах рэкламы

Як пасля доўгіх пошукаў мы знайшлі найлепшы варыянт мэблі

Фота rh.by.

Як і многія маладыя сем’і, мы не адзін год марылі пра ўласнае жыллё. І вось нарэшце мара збылася, мы атрымалі сваю трохпакаёўку. Аднак квадратныя метры становяцца домам, калі ў іх пасяляецца ўтульнасць.

Нашы з мужам бацькі адназначна рэкамендавалі нам набываць толькі "Маладзечнамэблю". У саміх і спальні, і секцыі з 90-х, а выглядаюць, нібы толькі з магазіна. Так, з якасцю натуральнага дрэва не паспрачаешся, але сям’і з двума дзецьмі-школьнікамі і катом трэба немалыя сродкі, каб абставіць усю кватэру. Некалькі тыдняў вывучалі прапановы розных мэблевых кампаній, і ў кожнай былі недахопы: танна, але з ДСП ці шкодных фарбаў, ці відавочна праставаты стыль, а некаторыя мадэлі ўжо ў магазіне выглядалі неактуальна.

У сваім доме хочацца, каб усё было дакладна і надзейна, гарманічна і прыгожа. Мы з мужам вырашылі, што так шмат працавалі і збіралі грошы не для таго, каб купіць танныя шафы і ложкі, якія праз некалькі год будуць выглядаць састарэлымі. Таму паехалі ў магазін “Маладзечнамэблі”, каб хоць некаторыя рэчы ў доме былі саліднымі.

У маладзечанскім магазіне па Лібава-Роменскай нас адразу ж здзівіў пах. Ведаеце, у крамах таннай мэблі характэрны пах хімічных фабраў і лакаў, а тут пахне, як дома. Звяртаю на гэта ўвагу мужа, калі да нас падышла прадавец Настасся:

– Гэта наша галоўная “фішка” – абсалютная экалагічная чысціня прадукцыі. Нашу мэблю вырабляюць з высакародных матэрыялаў – дубу, вольхі і карпацкага буку, а пакрыццё толькі на воднай аснове.

Мы адразу сказалі, што пытанне цаны для нас вельмі важнае, на што Настасся адказала:

– Як і для ўсіх цяпер. Аднак мы прапануем мэблю рознай цэнаснай катэгорыі. Ёсць бюджэтныя варыянты, дарагія і залатая сярэдзіна. Найбольш дарагія мадэлі, дзе фасад цалкам зроблены з масіву. А вось нашы перагародкі і палічкі ў ламінаце ці шпоне. Усе паверхні з ДСП ці МДФ закрытыя масівам ці палатном, пакрытым шпонам. Такі прынцып выкарыстоўваюць ва ўсім свеце.

– Скупы плаціць двойчы, – далучыўся да нашай гутаркі пакупнік, які якраз разлічваўся за камод. – Якасць масіву гаворыць сама за сябе. У мяне спальня “Саната”, ложак з дубу. Я кожную раніцу прачынаюся, як толькі нарадзіўся! Раней жа ў лес хадзілі, каб дрэва абняць і ўсе клопаты сышлі, а тут спіш і такой энергетыкай падзараджаешся, што ўвесь дзень бадзёры.

Аднак у мэблі важная і зручнасць у выкарыстанні. Настасся расказала, што гэта забяспечвае еўрапейская фурнітура найлепшай якасці. У мяккай мэблі выкарыстоўваюць толькі правераныя тканіны ці натуральную скуру высокага цыклу працы.

Многія з іх маюць антывандальны эфект, і такім тканінам не страшныя нават вострыя кіпцюры нашага ката Чарныша. Напаўняльнікі таксама забяспечваюць доўгую і плённую службу.

Нам расказалі і тое, як кампанія дабіваецца выдатнай якасці мэблі. Для мэблі з масіву патрэбнае складанае дарагое абсталяванне, якім насычанае прадпрыемства. Галоўная адметнасць у тым, каб чалавек не ўмешваўся ў працу абсталявання, а толькі кантраляваў і кіраваў яе. Так пазбягаюць памылак, звязаных з чалавечым фактарам, і забяспечваюць высокую якасць прадукцыі.

Як стварыць стыльны інтэр’ер

Мы з мужам прыгле­дзелі сабе спальню “Оскар”, у гэтай жа серыі ідзе і набор для гасцінай. Мы ніяк не маглі выбраць, для якога пакоя ўсё ж абраць “Оскар”. Тады Настасся падкінула выдатную ідэю – у адной стылістыцы можна абставіць усю кватэру, ад прыхожай да спальні, і дом будзе выключна гарманічным і ўтульным. Нам вельмі спадабалася думка, але ясна, што ў нас бюджэт больш сціплы, чым гэта ідэя. Але праблему нам вырашылі ў момант.

 Настасся прапанавала скласці дызайн-макет кожнага пакоя ў спе­цыяльнай камп’ютарнай праграме. Ведалі ўсе дакладныя памеры, і пачалі разам ствараць наш будучы ідэальны дом. Вам не перадаць наша шчасце! Мы не адзін год марылі пра сваё жыллё, і амаль дэталёва ў марах і размовах абмяркоўвалі, што і дзе будзе стаяць. А цяпер мы расставілі ўсё на свае месцы і ўбачылі, якім цудоўным будзе наша жыллё!

Спальня, сталовая, гасціная, прыхожая, кухня – усю кватэру вы можаце вытрымаць у адным стылі, каб ваша жыллё было гарманічным і ўлагоджаным.

Я спачатку перажывала, ці варта выбіраць “Маладзечнамэблю” для кухні. Аднак Настасся патлумачыла, што шафы пакрытыя спецыяльным рэчывам, і вільгаці не баяцца абсалютна. Усе камплектуючыя самыя сучасныя, бясшумныя даводчыкі, а пафарбаваць можна ў любы колер. Акрамя таго, танныя кухні з плёнкай на фасадзе ўжо ніяк не адновіш. А масіў пры жаданні можна перафарбаваць праз некалькі год, і кухня будзе як новенькая.

Мне вельмі хацелася, каб каля пліты ўсталявалі высоўную шафу для бутэлек алею і спецый, а таксама шафу пад убудаваную посудамыйку. Аказваецца, можна замовіць любую шафу па індывідуальным памеры, а цана толькі на гэты модуль бу­дзе вышэй на 25%.

Мы выбралі спальню, гасціную і прыхожую “Оскар” ў светлым варыянце і кухню “Соф’я”. Доўга вагаліся над выбарам канапы для залы – скура ці тканіна. Аднак, як нас навучыла прадавец, выбар пачынаць з вызначэння функцыі – яна будзе прызначаная для штодзённага раскладвання ці гасцявы варыянт. Так як нам пашанцавала з квадратнымі метрамі, нас задаволіла б версія, якую мяркуем раскладаць не часта.

Мы выбралі канапу “Мока” са спружынным блокам “змейка”, які забяспечвае павышаныя артапедычныя якасці. Такая канапа вытрымлівае вялікую вагу, і нават пры значных нагрузках не мяняе форму і якасць. Гэта тое, што трэба на выпадак, калі прыедуць гасціць нашы бацькі.

Мы не хацелі рабіць дзіцячую з мэбляй, як з садка. Вырашылі, што практычна абставіць пакой універсальнай мэбляй для любога ўзросту, а карэктаваць можна дэкор – пледы, падушкі, выявы на сценах. Таму абралі стол і шафу для кніг “Оскар”, кампактны варыянт шафы са спальні “Оскар” і тахту “Ніка-5”. 

Купляць не толькі прыемна, але і зручна

Мы адразу маглі набыць спальню і мэблю для дзіцячай. Даведаліся пра прыемны момант – пры поўнай аплаце на корпусную мэблю даецца 5% скідкі, а на мяккую 8%. Кухню прапанавалі ўзяць у растэрміноўку. Мы рыхтаваліся да такой патрэбы, таму мелі пашпарты, даведкі з месца працы аб зарплаце за апошнія 6 месяцаў і гарантыйныя лісты ад арганізацыі. Замест гарантыйнага ліста можна ўзяць паручальніка з даведкай аб даходзе за апошнія 3 месяцы. Гэтыя формы ёсць на сайце www.molodechnomebel.by.

Прадаўцы змогуць падабраць вам варыянт, які ідэальна ўпішацца ў ваш настрой, лад жыцця і інтэр’ер.

Прыхожую і мэблю для залы вырашылі набыць праз год. Хаця мы і разлічвалі на больш сціплы варыянт, у сваім выбары цалкам упэўненыя. На мяккую мэблю кампанія дае 18 месяцаў гарантыі, на корпусную – 24. І нават пасля гэтага тэрміну можна папрасіць вырабіць дэталь, якая прыйшла ў неналежны стан. У кампаніі, якая 60 год працуе на нашай зямлі, сумнявацца няма прычын.

Дастаўляюць мэблю ў любы населены пункт, але лепш заказаць і зборку. Не эксперыментуйце і не правярайце мужа на трываласць, колькі б ён не храбрыўся, што збярэ ўсё сам. Так вы толькі сапсуеце і нервы, і мэблю.

Наша рашэнне ўхвалілі дзеці і бацькі, нават свякроў сказала, што гэта самы разумны выбар. “Мала­дзечнамэбля” – прадукцыя, якую праверыла ўся наша радня з Вілейкі, Смаргоні, і нават Астраўца.

Цяпер у нас прыгожая і стыльная кватэра, у якой хочацца жыць. Крыху цярпення – і мы створым дом, у якім не захочацца і не спатрэбіцца мяняць мэблю.

Адрасы магазінаў ЗАТ “Маладзечнамэбля” ў Маладзечне

  • Вул. Металістаў, 1. У асартыменце кухні, прыхожыя, мяккая мэбля. Тэлефоны: (80176) 77-61-76, (8033) 665-18-81 (МТС)
  • Вул. Лібава-Роменская, 83-а. У асартыменце спальні, гасціныя, сталовыя, мяккая мэбля. Тэлефоны: (80176) 74-65-62, (8044) 708-51-81 (Вэлком).

Аліна ГАЛІНОЎСКАЯ.

УНП 600203065

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце