Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Гісторыя
Вілейка
20.01.2018 14:28 ,AЎТАР(Ы): Чысць Алесь Раткевіч

Чаму варта аднавіць касцёл у Батурыне

Так мог бы выглядаць касцёл у Батурыне сёння.

Так мог бы выглядаць касцёл у Батурыне сёння..

Як вы глядзіце, каб на Вілейшчыне, у нашым Батурыне, адрадзіць гістарычную спадчыну? Яшчэ з глыбіні стагоддзяў гэта вёсачка заўжды была невялікай, але далёка вядомай. Бо праз яе пралягалі найкарацейшыя гандлёвыя шляхі з Масквы на Гародню ды Вільню, з Мінска на Полацк ды Петраград.

У Батурыне была карчма, заезны двор. А як сведчаць некаторыя гістарычныя факты, у 17 стагоддзі тут пабудавалі капліцу, якая ўваходзіла ў Лукавецкі маёнтак Брыгіды Шумскай. Батурына на той час было ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1793 годзе, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, Батурына адышло да Расійскай імперыі. Пад гэта пераўтварэнне патрапіла і батурынская капліца.

Але праз некалькі гадоў была адноўленая ўніяцкая царква і вернутыя ёй ранейшыя прыходы. Тады ж утварылі Мінскае каталіцкае біскупства, у склад якога ўвайшлі каталіцкія прыходы Лагойшчыны, да якіх далучылі і батурынскую капліцу. У 1796 годзе храм быў “асвечаны абрадам рымскім пад тытулам святога Міколы” і стаў філіяльным касцёлам пры парафіі ў Гайне.

За ўвесь час свайго існавання гэта святыня перацярпела шмат пераўтварэнняў і скончыла сваё існаванне касцёлам у 1943 годзе.  Касцёл спалілі фашысты разам з вёскай. Батурына адрадзілася, а вось касцёл – не. Было б вельмі правільным, каб на месцы спаленага касцёла паўстала хаця б каплічка. Там жа была б шанаваная памяць апошняга ксяндза Батурынскага касцёла Вацлава Сэнка.

Святар падчас вайны не збегз Батурына, а застаўся тут, каб са сваімі парафіянамі раздзяліць усе цяжкасці. Пасля вайны з’ехаў у Польшчу і там напісаў кнігу пра ваеннае ліхалецце ў нашых мясцінах. Вось урывак з яе ў перакладзе з польскай Леанілы Міцько (Папковіч)зДварца. “Пад канец лета з’явіўся ў мяне мой добры знаёмы пан Ян Цекатоўскі з маёнтка Чарвякі, які належаў да роду Бароўскіх, маёнтакі вёска ацалелі. Перад вайной ён апекаваўся рыбнымі ставамі на тэрыторыіў некалькі дзясяткаў гектараў. Цяпер вада са ставоў была спушчаная, а тэрыторыя яго ўяўляла сабой пустэчу. Пан Цекатоўскі прыехаў за мной на падводзе з намерам забраць да сябе.

Разам з Агатай, сабраўшы свае пажыткі, з ахвотай пакінуўшы спаленае Батурына з касцёлам, паехалі ў Чарвякі. Нарэшце змог зажыць па-людску, а не як жывёліна. У хаце, якую мне далі, стварыў капліцу і пачаў гаспадарыць. Хутка па ваколіцы разышлася вестка, што ў Цекатоўскага жыве і гаспадарыць ксёндз. У той капліцы спаў, еў, хрысціў, вянчаў, праводзіў святую імшу і гэтак далей. Трывала гэта аднак не так доўга. Аднаго дня ўвосень з’явіліся партызаны і прапанавалі з’ехаць, бо гэта памяшканне зойме іх камендант. 

 Батурынскі касцёл. Абвяшчэнне БНР. 1918 год.

Батурынскі касцёл. Абвяшчэнне БНР. 1918 год.

Маўляў, нам тут зручна, так што сабе можаш знайсці іншае месца ў вёсцы. Пайшоў шукаць новую кватэру. На другім канцы, пад лесам, стаяў прыватны двухпавярховы дом, у якім размяшчалася школа. Гаспадыня была простая праваслаўная жанчына, удава, з двума сынамі і нявесткай старэйшага трэцяга сына, які быў арыштаваны. Ахвотна адпусціла месца, колькі хацеў – двапакоі пад страхой і пустую школьную залу. У зале падрыхтаваў алтар і зрабіў у ёй капліцу, а ў пакойчыках на гарышчы пасяліўся з Агатай. Здавалася, што цяпер будзе выгадней і лепш. Але вайна хутка дала пра сябе знаць. Дзесьці ў канцы верасня ці ў пачатку кастрычніка, ідучы ў суседнюю ёску, заўважыў нямецкія самалёты, якія яе бамбілі.

А другая, якая знаходзілася ў другім накірунку, ужо цалкам гарэла. Было гэта недалёка і было  відаць усё як на далоні. Колькі было моцы, пабег да сваёй кватэры. Людзі з маёй вёскі ўжо гэта ўбачылі, пачалі выкідаць усё з хат і  выносіць у лес, нягледзячы на тое, што надыходзіў вечар. Скончылася ўсё на ўзрушэнні. Чакалі вестак з пацярпелай вёскі. На шчасце, там ніхто не загінуў, толькі вёска ўся пайшла з дымам. Вёскі, якія не спалілі, былі знішчаныя зверху. Цэлы кастрычнік уначы спалі ў хатах на “адно вока”,а цэлымі дням  ісядзелі ў лесе. Прыйшла чарга і на нашу вёску Чарвякі. Па поўдні пачалася бамбёжка і абстрэл. Хутка вёска апынулася ў полымі, а мы за гэтым назіралі з лесу.

Калі пачало цямнець, немцы паляцелі. Вёска дагарала. Ратаваць раней яе не было магчымасці, бо людзей абстрэльвалі з самалётаў. Толькі пасля іх адлёту людзі пачалі ратаваць тое, што яшчэ можна было. Ратавалі ўсю ноч. Некалькі дамоў, у тым ліку і наш, ацалелі. Шмат пагарэльцаў, якія страцілі ўсё, прытуліліся ў нашым доме. У зале, дзе была капліца, засяліліся некалькі сем’яў. Людзі ляжалі адзін каля аднаго. Пакойчыкі на гарышчы засталіся ў мяне. У аднымзрабіў каплічку, удругім была мая спальня. Пачалося жыццё пад пагрозай, але ў грамадзе. Людзі былі хоць і праваслаўныя, але вельмі зычлівыя.

Вацлаў Сэнк.

Вацлаў Сэнк.

Пачалі прыходзіць да каплічкі. Маё душпастырства нагадвала місію дзесь у джунглях, толькі замест зверанят былі дзікія людзі, але з гэтым неяк ужываліся. Найгорш было тое, што не хапала віна імшовага і аплатак, хоць астатняе выпякаў сам. Агата здабыла недзе пшаніцы, змалола ў жорнах, перасеяла чорную муку на чыста пшанічную. Мясцовы каваль па маім прыкладзе зрабіў форму для выпечкі аплатак. Атрымліваў з яе танюсенькае прасяное печыва, падобнае да яўрэйскай мацы.

А віно мне дасталі партызаны. Адзін, на кані, прывёз мне маленечкую бутэлечку віна ад ксяндза аж са Смаргоні. Відаць, я ў партызан быў надобрым рахунку. Яны былі ўладарамі цэлай ваколіцы. У кожнай ацалелай вёсцы ці ў спаленай сядзеў іх прадстаўнік, лічыўся іх камендантам. Без яго дазволу нельга было нікуды рушыць. Было тых партызан без ліку. Пра іх выгляд, узбраенне і звычкі можна было б напісаць цэлую кніжку. Што тут адбывалася!

Гэта былі пачвары, без пачуццяў, без нейкай культуры, бесчалавечныя. У такім таварыстве трэба было жыць. На першым месцы ў іх была самагонка, жратва ды дзяўчаты. Хадзілі на рабаванне за дзясяткі вёрст. Цягнулі сюды жывёлу, адзенне, харчыі – усё, што ўдавалася. Людзі выжывалі, але недарма. За тое выжыванне дарагой цаной разлічваліся дзяўчаты і жанчыны. Не жаліліся, не наракалі. Кожная мела свайго альбо сваіх, каторыя за жаночыя паслугі з імі дзяліліся нарабаваным. 

Меў з партызанаміі прыгоды. Вяртаўся аднаго разу вечарам у сваю кватэру, а тут каля дзвярэй на кані стаіць узброены абарванец. Такі п’яны, што ледзь трымаецца ў сядле. Падыходжу, каб зайсці да сябе, а ён пытае: “Хто тут жыве?” Каб пастрашыць, адказваю: “Важнае начальства”. У гэты момант выходзіць з хаты партызан, а я і дадаю: “Вось начальнік!” А як высветлілася, начальнікам апынуўся гэты п’янтос на кані, якому і падпарадкоўваўся наш кватарант-партызан. “Ты кпіш з мяне, – крычыць, – з такімі мы хутка”. Выцягнуў рэвальвер, каб мяне застрэліць, але я ўваліўся ў хату і папрасіў захінуць мяне, калі той зойдзе, каб я змог уцячы праз акно. П’янтос крыху пастаяў, схаваў рэвальвер і паехаў. Мабыць, пабаяўся злазіць з каня, тамушто быў моцна п’яны.

На друг ідзень я ішоў з хлопцам у бок Брыгідава, а тут раптам з кустоў узнік той самы партызан-начальнік, але пешшу, каня трымаў за аброць. Падумалася, што тут ужо мне канец. Тым часам ён звяртаецца да мяне. “Вы хто?” Адказваю: “Ксёндз з Батурына”. Працягвае мне руку, вітаецца і прамаўляе: “Даўно хацеў з Вам іпазнаёміцца, шмат чаго добрага пра Вас чуў”. Так мяне апякло, занерваваўся: такое перажытае на заўсёды пакідае сляды. Жыў у той школе з восені 1943 да вясны1944 года. Не адзін раз чуў, што немцы набліжаюцца. Колькі разоў трэба было ўцякаць у лес, недасыпаць, мерзнуць, перажыць не адзін стрэс, але мая каплічка не замыкалася – адпраўляў імшу, хрысціў, вянчаў, маліўся за памерлых. Ездзіў, крыху радзей, у далейшыя ваколіцы з маімі місійнымі выправамі”.

Фота забяспечанае аўтарам.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце