Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Беларусь
19.01.2018 08:40 ,AЎТАР(Ы): Паводле Белгідрамета

Цыклон, які зрываў дахі, куляў людзей і адмяняў рэйсы ў Заходняй Еўропе, сёння зачэпіць і Беларусь

Ілюстрацыйнае фота russian.rt.com

Ілюстрацыйнае фота russian.rt.com.

Атмасферныя франты цыклона "Фрэдэрык", які вызначае вельмі складаныя ўмовы надвор'я ў краінах Заходняй Еўропы, 19 студзеня пагоршаць надвор'е і ў нашай краіне, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове частцы краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, парывісты, па паўднёвым захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да -1..- 7°С, у другой палове дня падвысіцца да -5.. + 1°С. 

20-21 студзеня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, таму захаваецца зімовы характар надвор'я.

Нагадаем, што "Фрэдэрык" учора прайшоўся па Заходняй Еўропе, асабліва дасталося Нідэрландам і Германіі.Моцны вецер зрываў дахі дамоў, валіў дрэвы, слупы і нават людзей. У аэрапорце "Схіпхол" у Амстэрдаме былі часова адменены рэйсы, а ў Германіі часткова цягнікі.

У Нідэрландах загінулі тры чалавекі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце