Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Грамадства
Вілейка
7.02.2018 17:54 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Хворым горш не будзе: у Вілейскім райвыканкаме правялі сустрэчу з абласным начальствам аховы здароўя

Нязручная турэмная лесвіца ў старым анкадыспансеры. Фота ok.ru

Нязручная турэмная лесвіца ў старым анкадыспансеры. Фота ok.ru.

Сёння ў Вілейскім райвыканкаме правялі сустрэчу абласнога начальства па ахове здароўя з жыхарамі горада. Падставай стаў ліст віляйчан у адміністрацыю прэзідэнта пра перанос анкадыспансера з будынку былой турмы і паляпшэнне ўмоў для анкалагічна хворых.

Ліст напісала віляйчанка Жанна Гардынец, і падпісалі дзве тысячы жыхароў Вілейкі.

У панядзелак, 5 лютага, падобная сустрэча была ў Маладзечне. Пра гэта пісала "Рэгіянальная газета".

Пра час і дату сустрэчы Жанне паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга.

У Вілейскі райвыканкам прыйшло каля 30 чалавек, хоць час, як і для маладзечанцаў, выбралі не зусім зручны: 10 гадзін раніцы. Прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення Мінаблвыканкама Наталля Баярская і дырэктар РНПЦ імя Аляксандрава Алег Суконка. Прысутнічаў таксама галоўны доктар ЦРБ Вілейкі Ігар Спільнічэнка.

– Дыялог атрымаўся даволі пазітыўны, – распавяла "Рэгіянальнай газеце" Жанна Гардынец. – Нам усё зразумела растлумачылі. Паабяцалі, што анкадыспансер у былой турме зачыняць. У бальніцы паставяць ложкі для тых, каму патрэбная хіміятэрапія. У канцы гэтага ці ў пачатку наступнага года ў ЦРБ паставяць абсталяванне, з дапамогай якога будуць выяўляць рак на ранніх стадыях.

Інфармацыю да віляйчан паабяцалі даводзіць праз сайт ЦРБ і падчас сустрэч, якія будуць ладзіць раз на тры месяцы.

– Былі жанчыны, што выступалі супраць закрыцця дыспансера. Але ім растлумачылі, што хворым не будзе горш. Мінск зможа ўсіх прыняць на промневую тэрапію, а хіміятэрапію можна будзе зрабіць у сваім горадзе. Калі сапраўды збудзецца ўсё тое, што абяцалі нам на сустрэчы госці з Мінска, мы будзем вельмі задаволеныя вынікам, – падзялілася з журналістамі Жанна Гардынец.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце