Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -15° Маладзечна
Вілейка -15° Вілейка
Смаргонь -15° Смаргонь
Ашмяны -15° Ашмяны
Валожын -15° Валожын
Мядзел -15° Мядзел
Астравец -15° Астравец
Беларусь
9.02.2018 08:35 ,AЎТАР(Ы): Паводле gomel.today

На Гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе шэсць фур гарэлкі зніклі без знаку

Фота fillosoff.ru.

На Гомельскім лікёра-гарэлачным заводзе 47 000 пляшак гарэлкі зніклі без знаку, паведамляюць "Моцныя навіны". Для таго, каб быў прыкладна зразумелы аб'ём: для перавозкі такой колькасці гарэлкі спатрэбілася б цэлых шэсць фур.

Нястачу выявілі пры чарговай інвентарызацыі.

Шкода ацэньваецца на агульную суму больш за 250 000 рублёў.

Пасля выяўлення страты такой партыі спіртнога на заводзе, вядома ж, задаліся пытаннем: "Як?". Пасля чаго, на ўсялякі выпадак, пазбавілі прэміі ("13-га заробку") брыгаду грузчыкаў, на чыім участку і прапала гарэлка.

Вядома, што ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў прадпрыемства па гэтым факце заведзена крымінальная справа, ідзе следства.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце