Да канца года дзіцячая бальніца прыме пацыентаў

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 12.01.2010. 17:24

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Рэканструкцыя дзіцячай бальніцы пачалася ў ліпені 2008 года. На сённяшні дзень будаўнікамі асвоена больш за 5 мільярдаў рублёў.

У дзіцячай бальніцы, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя, ва ўсіх аддзяленнях з'явяцца палаты для мацярок з дзецьмі.

Вось так павінна выглядаць дзіцячая бальніца пасля рэканструкцыі.

Ідзе рэканструкцыя будынка маладзечанскай дзіцячай бальніцы.

“Такога ў нашай бальніцы раней не было. Прымалі толькі мам, дзеткам якіх не споўніўся год. Ды і то маленькія пацыенты ляжалі ў асобных палатах, а мамы - асобна, у агульнай палаце на верандзе”, - патлумачыў 12 студзеня ў інтэрв'ю “РГ” галоўны доктар дзіцячай бальніцы Уладзімір Шаёўка. У новым аддзяленні нованароджаных для дзяцей да 1 года ўсе палаты будуць сумесныя, адна-, двух- і трохмесныя.

Праўда, паводле заканадаўства, бясплатным харчаваннем у стацыянары забяспечваюць толькі тых бацькоў, дзецям якіх не споўнілася 5 гадоў (15 гадоў, калі дзеці - інваліды).

У педыятрычным аддзяленні, якое размесціцца ў прыбудове (там, дзе раней была кухня, харчблок), яшчэ ў снежні запрацавала ацяпленне і пачаліся аздобныя работы. Па словах Уладзіміра Шаёўкі, праз 2-3 месяцы пры належным фінансаванні яно будзе цалкам гатовае.

У лячэбным аддзяленні (вялікі корпус) заменены дах і міжпавярховыя перакрыцці, усталяваныя новыя пластыкавыя вокны, часткова зманціравана і да канца студзеня пачне працаваць ацяпляльная сістэма.

На пераходнай частцы бальніцы дабудаваны трэці паверх, дзе абуладкуюць рэнтген-кабінет, лабараторнае і фізіялагічнае аддзяленні, прыёмны пакой, кабінеты адміністрацыі.

Знесены пяць старых будынкаў, якія размяшчаліся на тэрыторыі бальніцы, - ім было гадоў па 50 і яны не падлягалі рэканструкцыі. Сярод знесеных - былое цэнтральна-стэрылізацыйнае аддзяленне. Для яго ў бліжэйшы час пачнуць узводзіць асобны будынак - дакументацыя ўжо гатовая.

Таксама ў новым двухпавярховым будынку - з лячэбным корпусам яго злучыць галерэя - размесціцца кухня.

Палова запланаванага зроблена. Засталіся аздобныя работы ў вялікім корпусе, рэканструкцыя абарончага сховішча, пральні і іншых абслуговых аддзяленняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і ўсталяванне новай фігурнай агароджы. Праект прадугледжвае вялікую колькасць клумбаў вакол будынка бальніцы, альтанкі, лавачкі для адпачынку малых пацыентаў.

Пакуль што хворых размяшчаюць у бальніцы №1 і №2, расказаў Уладзімір Шаёўка. У асабліва складаных выпадках - у сталічныя дзіцячыя клінікі і абласную дзіцячую клінічную бальніцу. “Хворым з замацаваных раёнаў - Валожынскага, Мядзельскага, Вілейскага - мы таксама не адмаўлялі ў шпіталізацыі”, - адзначыў Уладзімір Шаёўка.

Пасля рэканструкцыі будынка, усталявання новай мэблі і медыцынскага абсталявання бальніца зможа прыняць 100-110 пацыентаў: педыятрычнае аддзяленне разлічанае на 35 ложкаў, хірургічнае - на 40, аддзяленне нованароджаных - на 35, рэанімацыя - на 6 ложкаў.

Фінансуюць гэты праект абласны і мясцовы бюджэты. На медыцынскае абсталяванне каля 5 мільярдаў рублёў выдаткуе Міністэрства аховы здароўя. Уладзімір Шаёўка ўпэўнены, што да канца 2010 года рэканструкцыя завершыцца і бальніца прыме пацыентаў.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25