Каб людзі ведалі

Вілейка, Aўтар: Надзея СТАНКЕВІЧ, 18.01.2010. 11:14

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

У цэнтральнай раённай бібліятэцы 5 студзеня прайшла прэзентацыя ўласнай выдавецкай прадукцыі.
У чытальнай зале ў пяць гадзін вечара сабраліся бібліятэкары, чытачы, вучні старэйшых класаў вілейскіх школ. На прэзентацыі былі буклеты, інфармацыйныя даведнікі, лістоўкі, якія выдавала бібліятэка на працягу мінулага года.Прысутныя атрымалі магчымасць больш даведацца цікавай інфармацыі пра Вілейскі раён, яго жыхароў, помнікі, архітэктурныя пабудовы.

Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Людміла Тонкавіч расказала, што работнікі бібліятэкі сабралі пра горад нямала розных матэрыялаў, якія друкаваліся ў газетах і часопісах.– На сарака трох старонках размешчаная інфармацыя пра Вілейскі раён, – кажа Людміла. – Друкавалі нашы бібліёграфы спецыяльныя буклеты, дзе былі прозвішчы знакамітых спартсменаў і акрабатаў Вілейшчыны.Была анатацыя кнігі беларускай пісьменніцы Нікі Ракіцінай. Галоўны бібліёграф Наталля Бранцава расказала, што яны праводзілі прэзентацыю кнігі Надзеі Нядзелькінай.

Бібліятэкай быў выдадзены спецыяльны буклет да 140годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і фалькларыста Адама Гурыновіча, дзе змешчаныя звесткі пра яго жыццё і творчасць.

Акрамя таго, па словах Наталлі Бранцавай, бібліёграфы друкавалі інфармацыйныя лісткі. У адным з іх расказвалі, як зберагчы зрок.– Такія вечарыны-прэзентацыі, – сказала Людміла Тонкавіч, – карыстаюцца вялікім попытам. Людзі даведваюцца шмат новага. А вучняў заўсёды цікавіць інфармацыя пра наш горад.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25