Памёр наш зямляк - знакаміты паэт Аўром Суцкевер

Смаргонь, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 20.01.2010. 17:58

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Сёння, 20 студзеня, у Тэль-Авіве (Ізраіль) памёр знакаміты паэт Аўром (Аўраам) Суцкевер, які нарадзіўся ў Смаргоні. Пра гэта паведамляе инфармацыйнае агенцтва "Курсор" са спасылкай на радыёстанцыю "Коль Ісраэль".

Аўрам Суцкевер - лаўрэат прэміі Ізраіля і чалавек, якога называлі жывой легендай. Нарадзіўся ў 1913 годзе ў Смаргоні. Вершы пачаў пісаць у 13-гадовым узросце - спачатку на іўрыце, пасля на ідыш.

У час Другой сусветнай вайны Суцкевер трапіў у Віленскае гета. Аўром сам капаў сабе магілу і яго расстралялі, але ён выжыў.

Менавіта ў гета ён арганізаваў першую выставу тады 10-гадовага, а цяпер вядомага на ўвесь свет, мастака Самюэля Бака, якому усяляк дапамагаў, здабываў алоўкі і іншае.

У 1943 годзе паэт становіцца адным з галоўных лідэраў антынацысцкага супраціву. Яго вядомасць перасягае граніцы, і пасля некалькіх няўдалых спроб, савецкі ваенны самалёт перасякае лінію фронту і прызямляецца ў варожым тыле, каб перавезці яго ў Маскву. Там яго чакаюць Ілля Эрэнбург і Барыс Пастарнак.

Перад яўрэйскім антыфашысцкім камітэтам ён расказвае аб паўстаннях у гэта Варшавы і Вільні.

Інтэлектуалы запрашаюць яго застацца ў СССР, паэты захопленыя яго паэзіяй, яму нават прапаноўваюць Сталінскую прэмію, але Аўром Суцкевер адмаўляецца ад усяго і вырашае, што яго месца ў супраціўленні.

Калі закончылася вайна, Суцкевер стаў адным з ключавых сведак на Нюрнбергскім працэсе, і пасля, у 1947 годзе, напярэдадні з’яўлення дзяржавы Ізраіль, ён пераязджае ў Палесціну.

Усе свае вядомыя творы – у асноўным на тэму Галакосту – Суцкевер пісаў на ідыш, таму што верыў ў магчымасць адраджэння гэтай мовы. Лаўрэат шматлікіх прэмій, ён да канца свайго доўгага і багатага жыцця жыў у Тэль-Авіве.

Больш пра яго жыццё і творчасць можна даведацца тут.

Аддзел інфармацыі "РГ" паводле агенцтва "Курсор".

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25