На сувораўскім балі

Маладзечна, Мінск, Aўтар: Анастасія ГРЫГУЛЕВІЧ, 28.01.2010. 17:17

Друкаваць Камэнтары (8) Пераслаць на э-адрас

Навучэнцы сёмых класаў маладзечанскай гімназіі-каледжа мастацтваў 24 студзеня прынялі ўдзел у балі ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Баль упершыню за 70 гадоў прайшоў у традыцыях ХІХ стагоддзя.

Свята арганізавалі педагог рускай мовы і літаратуры гімназіі-каледжа мастацтваў Жанна Гадлеўская і культурны арганізатар Мінскага сувораўскага вучылішча Андрэй Стоўба. Яны сталі каралевай і каралём балю. Уся падрыхтоўка мерапрыемства заняла каля трох месяцаў. Кадэты вучылішча і навучэнцы гімназіі-каледжа акунуліся ў пушкінскую эпоху.

Балі таго часу пачыналіся пасля калядных святаў, а менавіта 25 студзеня, у Дзень заступніцы студэнтаў Святой вялікапакутніцы Таццяны.

У бальнай зале вучылішча для гасцей з Маладзечна былі накрытыя святочныя сталы. У прапанаваных дэсертах былі кніжкі-тарты, прыгажуні-лялькі, выпечаныя з цеста, і пірожнае “Ішпанскія вятры” - адзін з распаўсюджаных дэсертаў ХІХ стагоддзя.

Пачастункамі грандыёзная прыгажосць свята не абмежавалася. Хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў паланэзы, мазуркі, вальсы. Кожны танец выконваўся лёгка і зграбна. Трохмесячная карпатлівая праца харэографа гімназіі-каледжа Наталлі Мончак была недарэмнай. Здавалася, што дзяўчаты і юнакі ўмелі танцаваць з нараджэння.

На балі былі адроджаныя забавы ХІХ стагоддзя. Такія, як “бурымэ” - складанне вершаў з прапанаванымі канцавымі рыфмамі. А таксама “жывая карціна” - удзельнікам трэба было замерці ў позах герояў карцін пэндзля вядомых мастакоў, а пасля прайграць як мага больш артыстычна тую сітуацыю, якую апісваў мастак.

А яшчэ ўдзельнікі балю мелі магчымасць атрымаць асалоду ад гучання старадаўніх рускіх рамансаў. І хоць час праляцеў непрыкметна, у памяці хлопцаў і дзяўчат назаўсёды застанецца гэта прыгожая казка, якую яны самі ж і ўвасобілі ў жыццё.

Анастасія ГРЫГУЛЕВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ” “Форум”.

Маладзечанскія дзяўчаты-навучэнкі і мінскія хлопцы-кадэты на балі ў Мінскім сувораўскім вучылішчы акунуліся ў пушкінскую эпоху.

Фота Анастасіі ГРЫГУЛЕВІЧ.

Каментары

Nifeus

(29.01.2010 10:40)

Мяркую, што ў пушкінскія часы господа дам на руках не насілі. Не тое выхаванне. Так што першы здымак не ў тэму.

Лёнька Панцялееў

(29.01.2010 23:42)

А мне по кайфу фотки! Красиво, блин. Я, конечно, дико извиняюсь перед пацаном Nifeusом, але з ім не згодны. Менавіта ў пушкінскія часы господа дам на руках носили. Гэта цяпер, на жаль, усё часцей за півам адпраўляюць. Реально, красивый и правильный тусняк там у солдатиков и девчонок получился. Не гони пургу, Nifeus!

НАСТАСЬЯ

(1.02.2010 14:22)

дзякую тым хто каментыруе маю працу, бо тольки пасля добрай крытыки можна рабиць цикавую працу. я не згодна з вами ,Nifeus, бо сапраудная работа журналиста тольки паказаць як адбывалася(люстэрка). Таму тое што адбылося нельга не паказваць. дзякую, Лёнька Панцялееў, за тое, што зразумеу. РS. интересно, а смогли бы вы носить девушек на руках? это же воспитание-то какое!!

Саша

(4.02.2010 20:30)

Такие красивые отношения, как на фото - мечта каждой девчонки. Молодцы, девчонки, так держать!

Илья

(4.02.2010 20:46)

На мой погляд у наш час наогул рэдкасць, калі хлопец носіць дзяўчыну на руках і гэта вельмі дрэнна. Трэба як-небуць адраджаць гэтую традыцыю, а-то хутка ўсё стане зусім сумным і не зразумелым. Такіх балаў павінна быць больш! Так трымаць!

Pink Panther

(4.02.2010 22:14)

Другая фотка найлепшая, на мой погляд ;) Але "чырвоныя вочы"... Дакладней, вока)) Цалкам, нядрэнна ;) Дзякуй табе))

Сяргей Зянько

(6.02.2010 15:40)

А мне здаецца, што мы заблыталіся. Пераблыталіся і стаміліся. Паглядзеўшы гвалт па тэлевізары, мы падсвядома прымаем яго. А не трэба!!! Паглядзіце, якія прыгожыя фоткі! Хлопцы! Насіце дзяўчат на руках!

Настя Боровикова

(8.02.2010 16:57)

А я там была! (На 3 фото в бежевом платье)... Мне честно, очень понравилось. И я не понимаю почему не в тему первое фото. Лично я считаю, что в то время, нежели сейчас, как раз-таки и носят де вушек на руках!

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25