Бібліятэка называе лепшых чытачоў

Вілейка, Aўтар: Марына Сліж, 26.01.2010. 17:20

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Перарэгістрацыю чытачоў правялі гэтымі днямі супрацоўнікі цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі і назвалі прозвішчы самых актыўных сваіх наведнікаў.
Па словах загадчыцы Святланы Тамілінай, больш за ўсё кніжак прачыталі ў мінулым годзе Наташа Кардымон, Даша Смолік, Раман Стомчык, Таня Новікава і Юля Лукша. Усе яны вучацца ў розных школах горада. А прачыталі – дзесьці па 200 выданняў кожны. Гэта розныя кнігі, даведачная літаратура, часопісы.

“У фае нашай бібліятэкі вісіць прыгожы маляўнічы паравозік з вагончыкамі-кішэнькамі, – расказвае Святлана Таміліна. – У тыя кішэнькі мы паклалі картачкі, на якіх напісалі імёны і прозвішчы самых актыўных сваіх чытачоў”.

Прывучаць дзяцей да кнігі работнікі Вілейскай цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі пачынаюць з дашкольнага ўзросту. Нядаўна ў сваіх сценах яны прымалі дзяўчынак і хлопчыкаў са старэйшай групы дзіцячага садка №10. Ім паказалі бібліятэку, пазнаёмілі з новымі кніжкамі, часопісамі. А праз колькі дзён да бібліятэкараў павінны завітаць вучні першых класаў гімназіі “Логас”.

Марына СЛІЖ.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Смерць работніка ДАІ ў Астраўцы
Калі паверыць што гэта самагубства,значыць трэба верыць і ў тое што ў ступе з мятлой на месяц злятаць...

Вакол здарэння - Астравец, 12.03.2010.1

Тыдзень нямецкай мовы ў гімназіі
Напэўна артыкулы дзядзькі Капцюга пераклалі... :-)

Моладзь - Маладзечна, 12.03.2010.1

Збіў маці да смерці
У мяне іншае пытанне. "На целе не было бачных цялесных пашкоджанняў." Аказалася, што "пенсіянерку моцна пабіў...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.4

Правяраем работу маршрутак
Спыняюць маршруткі і правяраюць, і трымаюць... А пасажыры томяцца ў чаканні, на работу спазняюцца.

Вакол здарэння - Маладзечна, 10.03.2010.1

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
А ўлетку дзеці будуць катацца з гэтай горкі на веласіпедах: большыя - на двухколавых, 3-гадовыя - на маленькіх...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.2

Галасаванне

Што ў Маладзечне вас найбольш раздражняе?

Стан дарог і тратуараў
Прадаўцы ў магазінах
Заторы на пуцеправодзе
Медыцынскае абслугоўванне
Я ўсё люблю ў Маладзечне
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4025.57

USD 2950

RUB 99.93

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка