“Беразінскае” ператворыцца ў “Маладзечна-ДЮСШ”

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 26.01.2010. 16:56

Друкаваць Камэнтары (10) Пераслаць на э-адрас

На чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сёлета не заявіцца бронзавы прызёр сезона-2009 каманда “Беразінскае”. Замест яе выступіць “Маладзечна-ДЮСШ”.
Нічога істотнага не зменіцца, акрамя назвы каманды і месца правя-дзення дамашніх гульняў. За каманду, як і раней, будуць выступаць сёлетнія выпускнікі спартшколы, футбалісты, якія не трапляюць пакуль у асноўны састаў футбольнага клуба “Маладзечна”, а таксама, час ад часу, асноўныя гульцы “Маладзечна”.

Па словах трэнера Віталя Казяка, у сезоне-2009 назва каманды “Беразінскае” была толькі назвай. Ніякіх адносінаў да мястэчка футбалісты не мелі. Хіба што дамашнія сустрэчы праводзілі на полі ў Беразінскім. На паляне, мякка кажучы, не самай лепшай якасці. Мясцовы торфабрыкетны завод, які некалі дапамагаў камандзе грашыма, у 2009 годзе дапамогі не аказваў. Да таго ж, патрабаваліся дадатковыя сродкі для паездак на гульні з Маладзечна ў Беразінскае.

“Мы абмеркавалі сітуацыю з начальнікам аддзела спорту райвыканкама Мікалаем Шрымфам і дырэктарам футбольнай спартшколы Анатолем Язубчыкам, – кажа Віталь Казяк. – Прыйшлі да высновы: каманду трэба трымаць на базе ДЮСШ. Тым больш, што рэспубліканскіх спаборніцтваў на “Крыштальны мяч” не стала, і ў выхаванцаў спартшколы няма спаборніцкай практыкі”.

Цяпер свае дамашнія матчы “Маладзечна-ДЮСШ” будзе праводзіць на стадыёне спартыўнай школы. Фінансаванне каманды – харчаванне і транспартныя выдаткі на гасцявыя сустрэчы – бярэ на сябе аддзел спорту.

Перавагі пераводу каманды на базу спартшколы наступныя: балельшчыкам не трэба будзе ехаць у Беразінскае, дастаткова дабрацца да стадыёна ДЮСШ. Выхаванцы спартшколы паспрабуюць сябе ў дарослым футболе, няхай сабе і на ўзроўні чэмпіянату вобласці. Газон стадыёна ДЮСШ куды больш якасны, чым поле ў Беразінскім.

Каманда “Маладзечна-ДЮСШ” у поўным аб’ёме становіцца фарм-клубам, дублем футбольнага клуба “Маладзечна”. На чэмпіянаце Мінскай вобласці футбалісты, якія не трапляюць у асноўны састаў на чэмпіянат Беларусі ў другой лізе, будуць даказваць, што яны дастойныя асновы.

Гульцы ж асноўнага саставу, пры неабходнасці набыцця гульнявой практыкі, на адзін тайм змогуць выйсці на поле за “Маладзечна-ДЮСШ”. У мінулым сезоне такая схема цалкам апраўдала сябе і адмаўляцца ад яе было б няправільна, лічыць Віталь Казяк.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 

Каментары

Сяргей Зянько

(29.01.2010 20:53)

Інфармацыя пра "Беразінскае", якое ператворыцца ў "Маладзечна-ДЮСШ", у пяцёрцы самай чытанай на сайце "РГ". Гэта значыць, неабыякавыя балельшчыкі побач! Але чаму вы, паважаныя балельшчыкі, не пакідаеце сваіх каментарыяў?! Мне кажуць, што зімой футбол не актуальны. Калі вы мяне не падтрымаеце, мне нічога не застанецца, як пагадзіцца з гэтым...(:-(

Юрый

(1.02.2010 00:09)

Паважаны Сяргей! Вы напэўна заўважылі, што інфармацыя пра футбол заўсёды адна з самых папулярных на сайце. Асабіста я з нецярплівасцю чакаю ад Вас навін пра жыццё клуба і, упэўненны, я не адзін такі. Дастаткова зайсці на сайт нашых фанаў, дзе нашмат больш каментарыяў. Людзі чакаюць і чытаюць Вас! Проста пакуль што саромяцца выказываць свае думкі ўслых. Таму жадаю Вам творчых поспехаў - працягвайце знаёміць нас з жыццём ФК "Маладзечна" у міжсезонне, хацелася б прачытаць інтэрвью з тымі ж Корсакам, Космачам, Нарожнікам, іншымі - даведацца якія ў іх планы на наступны сезон. Дзякуй Вам за працу!

Сяргей Зянько

(1.02.2010 22:36)

Дзякуй, Юрый, Вам за Ваш Дзякуй! (:-) Сайт фанаў (якіх я, безумоўна, вельмі паважаю) -- здорава. Але ж і "РГ" нечага вартая, калі так шмат увагі надае ФК "Маладзечна". За што, здараецца, Зянько і крытыкуюць аматары іншых відаў спорту. Таму, натуральна, падтрымка мне вельмі патрэбная. Вяртаючыся да фанаў, скажу так: тыя паўтары тысячы балельшчыкаў, што прыходзяць на стадыён, -- гэта далёка не толькі фанаты, у актыўнасці якіх немагчыма сумнявацца. Але калі мы ЎСЕ -- шчырыя прыхільнікі каманды -- сёння будзем саромецца выказваць свае думкі ўслых, то, магчыма, ужо заўтра нам будзе сорамна перад футбалістамі, а яны сапраўды шчыра і бескарысліва робяць сваю справу. З вялікай надзеяй на шматбаковае супрацоўніцтва, С. ЗЯНЬКО.

Юрый

(4.02.2010 00:24)

Ну, што ж! Першыя "ластаўкі" паляцелі - за "Партызан" (Былы "МТЗ-РИПО") па тайму адгулялі Курловіч і Корсак...

Сяргей Зянько

(5.02.2010 11:57)

Прывітанне, Юрый. Спяшаюся Вам паведаміць: тое, што Корсак з Курловічам згулялі за "Партызан", яшчэ не значыць, што хлопцы застануцца ў "Партызане". Звычайная міжсезонка, звычайныя прагляды. 4 лютага я размаўляў з трэнерам Віталем Казяком. Па яго словах, кіраўніцтва мінскага клуба не звярталася пакуль ні да трэнераў "Маладзечна", ні да кіраўніцтва нашай ДЮСШ наконт пераходу хлопцаў. Зрэшты, Курловіч і так "партызанскі". Трымаючы сваё абяцанне расказваць пра міжсезонку, паспрабую ўзяць інтэрв'ю ў Корсака пра вынікі праглядаў. Калі Сярожа знойдзе на гэта час і будзе мець жаданне. Трэнерскі штаб "Маладзечна" нічога супраць такога інтэрв'ю не мае.

Болельщик

(5.02.2010 13:36)

Пусть будет стыдно руководящим органам нашего города,которым на команду просто наплевать.Они платят по 350 тысяч в месяц и считают свою миссию выполненной.Разве это нормально.Посмотрите на те самые "Городею" или "Руденск".В поселковых командах играют люди с большим игровым опытом и получают достойную зарплату.А в нашем стотысячном городе таких денег не могут найти для десяти-двенадцати человек,которым не безразличен наш молодечненский футбол.Честь вам и хвала.

Юрый

(5.02.2010 19:29)

Дзякуй, Сяргей за аператыўную інфармацыю! Спадзяюся, што сапраўды нам яшчэ давядзецца на свае вочы ўбачыць прагрэс у гульні нашых хлопцаў! А інтэрв'ю з Корсакам - гэта, упэўненны, будзе самая папуляпная навіна на сайце "РГ"! :) Дарэчы, не так даўно быў у бібліятэке - перачытваў усе Вашы артыкулы пасля чарговых тураў. Планую зрабіць старонку пра ФК "Маладзечна" у Вікіпедыі. Буду ўдзячны за дапамогу :)

Сяргей Зянько

(7.02.2010 11:02)

Болельщик абсолютно прав, когда говорит ребятам : "Честь и хвала". Вот заберите у футболистов "Руденска" и "Городеи" эти их достойные зарплаты. Спорим -- разбегутся! А наши выигрывают, потому что просто не умеют проигрывать. Но ведь пацанам нужно: кому-то семью кормить, кому-то за учёбу платить. Такая ситуация, как сейчас, не будет продолжаться вечно. А Гармаза с Козяком не боги. Беда вот в чём: в Молодечно очень много умных, предприимчивых людей, хозяйственников. НО! Ко всем их достоинствам, они НЕ ФУТБОЛИСТЫ, каким был Карпенко! К сожалению, всё очень просто... И безысходно??? Нет! Давайте поборемся! (;-)

Сяргей Зянько

(7.02.2010 11:19)

Юрый, класная ідэя! Гатовы падзяліцца фоткамі. Ды што там падзяліцца -- усе аддам (:-). У мяне ўсе гульні "Маладзечна" сезона-2009, а таксама тое-сёе "Беразінскага". Заходзьце у рэдакцыю. А лепш спачатку пазваніце, каб быў на месцы: 8 (029) 577-56-04.

Юрый

(8.02.2010 20:26)

Прывітанне, Сяргей! У бліжэйшы час запланую паход у рэдакцыю. А перад тым - абавязкова патэлефаную. Загаддзя - дзякуй!

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Збіў маці да смерці
Здарэнне адбылося на вуліцы Чапаева ў раёне завода "Зеніт" у адным з прыватных дамоў. Следчы пракуратуры...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.2

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
У парку трэба зрабіць бяспечную горку для зімовага катання на санках, лыжах. І вялікіх выдаткаў гэта не...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.1

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка