Усе аўташколы -- парушальнікі
Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 31.01.2010. 08:16
Інспектар дарожна-паставой службы Маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч расказаў “РГ”: мэта аперацыі – кантроль за вучэбным працэсам, выяўленне парушэнняў пры вядзенні дакументацыі, праверка тэхнічнага стану аўтамабіляў.
Інспектар адзначыў: аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што большасць з іх адбываецца па віне маладых кіроўцаў, вадзіцельскі стаж якіх складае менш за адзін год. У 2009 годзе ў Мінскай вобласці адбылося 90 такіх дарожна-транспартных здарэнняў. У іх загінулі 17 чалавек, 7 атрымалі траўмы.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Дзмітрыя Стасюлевіча.

RSS
Каментары
Серж
(3.02.2010 16:25)
А если проверить все ГАИ, то 100% можно написать "няма той ДАІ, у якой бы ўдзельнікі рэйдаў не знайшлі парушэнняў ".
Паслаць камэнтар