У Маладзечне – 25 маршрутаў

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 7.02.2010. 09:02

Друкаваць Камэнтары (3) Пераслаць на э-адрас

Стаю на прыпынку, чакаю аўтобуса №4. Раптам пад’язджае №20. А што, у нас і такі маршрут ёсць? Я чуў толькі пра першы–адзіннацаты і пра пятнаццаты.

Сяргей Есьмановіч, Маладзечна.

Як патлумачыў начальнік аддзела пасажырскіх перавозак аўтобуснага парка №4 Аляксандр Кавалёў, маршруты №19 і 20 адкрыліся ў Маладзечне ў 2009 го­дзе.

Па просьбе жыхароў мікрараёна завода парашковай металургіі (ЗПМ), якія хацелі хутка дабірацца да чыгуначнага прыпынку “Фестывальны”, аўтапарк распрацаваў маршрут №19. Таму расклад руху аўтобусаў прывязаны да раскладу электрычак. №20 стварылі, каб з таго ж мікрараёна ЗПМ можна было даехаць да гарадской паліклінікі, не марнуючы часу на чыгуначным пераездзе, а таксама каб звязаць мікрараён №4 з аўтобуснымі маршрутамі, якія ўжо існуюць.

А ўсяго ў горадзе – 25 маршрутаў: 19 нумараваных (ад “адзінкі” да дваццатага, без трынаццатага) і шэсць “літарных” (5а, 6а, 7а, 8а, 10а, 11а). Маршруты з літарай адрозніваюцца ад сваіх “суродзічаў” нязначна: напрыклад, №10а ад вуліцы Крынічнай да Палаца культуры ідзе, як і №10, пасля – як №7.

Маршруты №№1–11, 14т, 17, 19, 20 ходзяць штодзённа. №№ 10а, 11а, 15 – толькі па буднях, №№12, 16, 18 – толькі ў выхадныя.

У Маладзечне, па словах Аляксандра Кавалёва, гадоў 10 таму дзейнічаў і маршрут №13. Але лічба адыграла сваю ролю ў яго лёсе – ён праіснаваў вельмі непрацяглы час, не прыжыўся, і з таго часу лічбу 13 не выкарыстоўвалі для нумарацыі.

Розныя накірункі па-рознаму і запатрабаваныя ў гараджан. Звычайна вельмі шмат людзей у №№5, 6, 10, мала народу – у №1, 3, 17, 19. Таму і на маршруты вы­хо­дзяць аўтобусы розных памераў: на №17 – маленькі “Радзіміч”, на №10 бывае і “МАЗ” павялічанай умяшчальнасці, з “гармонікам”.

Святлана ЦІШКО.

Экспрэс-апытанне

на тэму транспарту чытайце тут.

 

Мапа маршрутаў аўтобусаў

Спампаваць: bus_rasklad.pdf (1195kb)

Каментары

ігар

(16.02.2010 18:55)

некалі ўсе шыльдачкі на аўтобусах пісаліся па беларуску,як толькі з`явіліся новыя аўтобусы з табло-перайшлі на рускую мову.Як гэта разумець?Нават у менску пішуць на роднай мове.

yura27

(27.02.2010 18:05)

Народ, бойтесь теперь ездить на маршрутках. Женька Новосельский (бывший кондуктор, помните?)устроился водителем маршрутки. Так что водители, пассажиры, пешеходы будьте осторожны ЖЕНЬКА НОВОСЕЛЬСКИЙ НА ДОРОГЕ!!!

Lisa

(1.03.2010 00:22)

Жэнька Н. - гэта такі малады-малады хлопец? Сярэдняга росту, н.зн. см недзе 165-170?

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25