У “Маладзіку” спяваюць сябры

Маладзечна, Aўтар: Таццяна БАЖКО, 3.02.2010. 14:40

Друкаваць Камэнтары (3) Пераслаць на э-адрас

Музычны квартэт цэнтра “Маладзік” (злева направа): Анастасія Шыман, Юлія Асіповіч, Іван Завалка, Юлія Загузіна. У выкананні квартэта на сустрэчы “Спяваем разам з сябрамі” прагучала песня “Аксамітны летні вечар”.

Традыцыйная сустрэча аматараў бардаўскай песні пад назвай “Спяваем разам з сябрамі”, прысвечаная дню нараджэння Уладзіміра Высоцкага, адбылася 25 студзеня ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”.
Але ніводнай песні Высоцкага за ўвесь вечар не прагучала. Як адзначылі  арганізатары сустрэчы, педагогі цэнтра Сяргей Шыман і Валеры Трацяк, вельмі цяжка добра спяваць песні такога маэстра, а выконваць дрэнна не хочацца. Мерапрыемства мела іншую мэту: знайсці сярод моладзі новыя таленты, тых, хто сам піша песні. Праводзілася гэтае музычнае свята не ў першы раз. Але сёлета крыху змяніла фармат – адсутнічала конкурсная частка.

Адкрывалі канцэрт маладыя таленты, выхаванцы клуба аўтарскай песні “Свечка” цэнтра “Маладзік”. Іван Завалка і Юлія Загузіна на ўкраінскай мове выканалі кампазіцыю пра каханне. У выкананні квартэта – Юліі Загузінай, Івана Завалкі, Юліі Асіповіч і Анастасіі Шыман – прагучала песня “Аксамітны летні вечар”, якая  ў мінулым годзе прынесла яе выканаўцам перамогу на раённых і абласных конкурсах.

Не толькі гітара гучала ў гэты вечар. Струнны ансамбль музычнага вучылішча імя Агінскага выканаў некалькі кампазіцый на скрыпках. Вельмі ўразіла прысутных выступленне вучаніцы гімназіі №10 Лізаветы Бажко, якая спела сваю песню “Мне б стаць воблакам”. Хлопцы з гімназіі №7 прадставілі слухачам песню Сяргея Каплана, які, на жаль, зусім нядаўна  пайшоў з жыцця.

Нотку духоўнасці прыўнёс сваёй “Малітвай” знакаміты бард Лявон Тышкевіч. Па жаданні публікі ён выканаў яшчэ некалькі сваіх твораў. Гледачы запісвалі на дыктафоны песні, здымалі на відэакамеры, каб панесці з сабой часцінку гэтага цудоўнага вечара. Таму можна адзначыць, што цікавасць да гэтага віду мастацтва не слабее. Сапраўды ёсць людзі, якія любяць бардаўскую музыку настолькі моцна, што гатовыя прысвяціць ёй жыццё.

Незалежна ад ўзросту і сацыяльнага становішча. Тут няма абмежаванняў і забабонаў. Скончыўся вечар выступленнем групы “Джаз Квадрат”. Музыканты працуюць у стылі джаз­панк. Падчас выступлення не было ніводнага слухача, які б абыякава паставіўся да іх музыкі – своеасаблівай і таму такой  прывабнай.

Таццяна БАЖКО, моладзевая рэдакцыя “РГ” “Форум”.

Фота Таццяны БАЖКО.

Каментары

Аксана Ельяшэвіч

(5.02.2010 22:58)

Гэты канцэрт па-сапраўднаму ўразіў усіх, хто там быў. Шмат сяброў, якія былі там не змаглі словамі перадаць тое, что адчулі. І гэта - крута! Ну а вось Юля Асіповіч (якая есць і на фотаздымку) сапраўды вельмі таленавітая дзяўчына, калі яна іграе на скрыпцы, то аж муражкі па скуры. Да і наўогул яна мая добрая сяброўка!!! Таццяна Бажко - так трымаць!!

Сяргей Зянько

(6.02.2010 15:17)

Здорава, што вы гаворыце пра гэта. Здорава, што наш моладзевы "ФОРУМ" становіцца сапраўднай КАМАНДАЙ. (;-)

Спадарыня Шаблоўская

(13.03.2010 21:26)

а яны ўсё спавяюць..))))

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25