Прэміі за веды далі ўпершыню

Маладзечна, Aўтар: Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, 7.02.2010. 09:50

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Дыплом пераможцы раённай алімпіяды па грамадазнаўстве вучаніцы 11“Г” класа Яне Студэнт уручае дырэктар гімназіі-каледжа мастацтваў Вольга Хазікава.
Фота Насці ГРЫГУЛЕВІЧ.

У гімназіі-каледжы мастацтваў 28 студзеня вучням упершыню былі ўручаныя імянныя грашовыя прэміі за прызавыя месцы на раённых прадметных алімпіядах.

Узнагароджанне прай­шло на ўрачыстай лінейцы ў актавай зале гімназіі-каледжа мастацтваў. Грошы атрымалі вучні, якія занялі першыя, другія і трэція месцы на раённых алімпіядах па розных прадметах. Уладальнікамі прэмій сталі 15 гімназістаў і адзін навучэнец каледжа.

Прэміі атрымалі:

• за 1 месца – Віялета Кароль, Яна Студэнт (11“Г” клас), Дар’я Крук (11 “А”), Андрэй Камінскі (9“А”).

• за 2 месца – Ганна Сныткіна, Аляксей Лявіцкі (10“А”), Анастасія Каранік, Павел Гілевіч (10“Б”), Ала Крук (9“А”), Ягор Пічкур (9“В”).

• за 3 месца – Яўгенія Казяк (11“Б”), Анастасія Каралевіч (11“А”), Яўген Мацкель (11“Г”), Алег Чырыца (10“Б”), Антон Ільін (101 група).

Рашэнне аб назначэнні прэміі прыняла адміністрацыя гімназіі-каледжа мастацтваў, а грошы былі вылучаныя з фонду апякунскага савета, які фарміруецца з унёскаў бацькоў

Для пераможцаў і прызёраў алімпіядаў гэта было прыемным сюрпрызам. Прэмія за першае месца складала 100 000 рублёў, за другое – 80 000, за трэцяе – 60 000.

Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25