Экспрэс-апытанне маладзечанцаў

Маладзечна, Aўтар: Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, 7.02.2010. 09:21

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Як вы ставіцеся да работы грамадскага транспарту ў Маладзечне?

Барыс Качанок, пенсіянер:

– Пасрэдна. Аўтобусаў на лініі мала. Людзі доўга стаяць на холадзе і чакаюць аўтобуса. Таму хаджу пешшу.

 

Артур Шаўчук, прадпрымальнік:

– Я не карыстаюся грамадскім транспартам, у мяне свая машына. Скажу толькі, што аўтобусы рухаюцца павольна, а маршрутныя таксі больш камфортныя і хуткія.

 

Святлана Грамаціна, прадавец:

– Вельмі рэдка езджу на грамадскім транспарце, але нічога дрэннага сказаць не магу. Праўда, не ўсе аўтобусы ў гора­дзе камфортныя і прывабныя, хаця ў параўнанні з “Ікарусамі”, што былі раней, яны выглядаюць значна лепш.

 

Алег Смірноў, будаўнік:

– Аўтобусы ез­дзяць не па раскладзе. То спазняюцца, то прыходзяць раней на 5-7 хвілін. А пасля 20.00 вельмі цяжка прыехаць з далёкага мікрараёна горада ў яго цэнтр. Аўтобусаў у вячэрні час мала.

 

Кацярына Жаўняровіч, школьніца:

– Езджу рэдка, таму што люблю гуляць па горадзе, а на аўтобусе гэта не так прыемна. Калі б транспарт быў чысцейшы, кандуктары больш ветлівыя і добразычлівыя, можа б, ездзіла часцей.

 

Святлана Шыдлоўская, бармэн:

– Прыходзіцца ез­дзіць на працу на грамадскім транспарце. Мне падабаецца. У салонах утульна і цёпла. Ды і выглядаюць яны па-сучаснаму. А кандуктары ўважлівыя і ветлівыя.

Гутарыла Насця ГРЫГУЛЕВІЧ, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

 

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25