Ода каханню...

Aўтар: Марына Сліж, 9.02.2010. 09:11

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Пра што разважаць напярэдадні Валянцінавага дня. Ну, канешне ж, пра каханне.

Марына Сліж, т. (8-01776) 769667.

“Якое яно? - пытаюся ў дзяўчыны, - якая вось-вось збіраецца выйсці замуж. “Вялікае і светлае”, - адразу ж адказвае яна. А пасля, крышку падумаўшы, дадае: “На вясну падобнае. Сонечную!”

“Што ў сваім сэрцы носіць чалавек, які любіць? - не даю супакою закаханаму юнаку. “Музыку, - смяецца ён. - Прычым яна мяняецца. Калі бяжыш на сустрэчу, радасная і гучная, а калі вяртаешся дадому - крышку сумная”.

У Лены каханне было гордае і пакутнае. Не змагла яна дараваць мужу падман і, забраўшы свае рэчы, пайшла жыць у інтэрнат. Кожны дзень яны сустракаліся на працы, кожны дзень вымушаныя былі вырашаць рабочыя пытанні.

І кожны раз даказваць навакольным, што кахання няма, што знікла яно, згарэла. “Калі заўтра яна хоць раз паглядзіць на мяне з ранейшай пяшчотай - стану на калені і буду прасіць прабачэння”, - казаў ён сабе.

“Калі ён хоць раз мне ўсміхнецца або пажартуе, значыць, не ўсё яшчэ згублена”, - думала яна. Але прыходзіла раніца, і погляд у жонкі зноў быў колкі. А ён, ловячы яе позірк, хацеў выглядаць незалежна. Таму іншым усміхаўся, з іншымі жартаваў...

Хто ведае, колькі б яшчэ доўжыліся гэтыя пакуты, калі б іх мудры начальнік не адчуў, што маладым трэба дапамагчы. Напярэдадні Дня закаханых адправіў абаіх у сталіцу на семінар. А каб фірма не “абанкруцілася”, заказаў у гасцініцы адзін нумар на дваіх. На выхадныя Ленка забрала з інтэрната свае рэчы і зноў пераехала да мужа. “Смешныя”, - падумала вахцёрка баба Люся. “Шчаслівыя”, - гледзячы на іх, разважаў вадзіцель таксі, што дапамагаў выгружаць няхітрую маёмасць.

У Вольгі каханне было грэшнае. Так сказала маці, калі даведалася, што дачка сустракаецца з жанатым мужчынам. “Кідай яго, пакуль не позна, - вучыла яна, - не забірай у дзяцей бацьку. Усё адно шчаслівай не станеш. Таму што добрая ты, мяккая. Нават калі і “вырвеш” яго з сям'і, кожны дзень пра гэта будзеш думаць і мучыцца”.

Дзяўчына ўзяла адпачынак, памяняла нумар тэлефона і з'ехала да цёткі ў іншы горад. Цэлы тыдзень яна не знаходзіла сабе месца. І не было, здавалася, сілы, якая б магла падняць яе з ложка, прымусіць апрануцца, выйсці на вуліцу.

Аднаго дня яна прачнулася і адчула, што нясцерпны боль, які ўсе гэтыя дні балюча сціскаў сэрца, усё ж адступіў.

“Перахварэла, - сказала сама сабе Вольга, - перамагла”. І ўсё б яно нічога, толькі яшчэ адно каханне - светлае і чыстае - так да яе больш і не прыйшло. 40 стукнула, а ўсё яшчэ адна. Бо ў кожным знаёмым мужчыну яна шукае яго рысы твару, яго ўсмешку, яго вочы.

“Апошні дзень у ліпені канчаецца, а я чакаю. А цябе няма”, - любіць цытаваць хлопец радкі з верша, калі хто-небудзь пытаецца, чаму да 30 дажыў, а так і не жаніўся. І паспрабуй тут здагадайся, не перасекліся ў яго яшчэ дарогі з той, за якой гатовы быў бы пайсці на край свету. Ці, як тая Вольга, у свой час перахварэў...

Марына СЛІЖ.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25