Любімы спектакль Рахмангулавай

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 30.01.2010. 08:18

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Трыма бенефісамі* адзначылі юбілей артысткі Алены Рахмангулавай у Мінскім абласным драматычным тэатры. Спектаклі “Шукаю сапраўднага мужчыну”, “Верная жонка” і “Вечар” прайшлі адпаведна 21, 22 і 23 студзеня.

Артыстка Мінскага абласнога драматычнага тэатра Алена Рахмангулава напрыканцы снежня адзначыла юбілей.

Гледачы, мяркуючы па іх рэакцыі, найбольш упадабалі “Вечар”. Гэта – любімы спектакль Алены Рахмангулавай. Хаця праца над роллю Ганны ў ім нялёгка далася артыстцы: спектакль ставілі сем гадоў таму, Алене Рахмангулавай тады было крыху за 30, яе гераіні – 80. “Я і сваю бабулю ўспамінала, і пад царквой за бабкамі сачыла – трэба ж перадаць уласцівыя старой жанчыне жэсты, паходку, цяжар у нагах. Мне было вельмі цяжка, я нават думала, што ўжо прафесійна непрыгодная. Урэшце атрымалася – гледачы не верылі, што гэта я на сцэне. Гаварылі: “Дзіўна, жанчына старая, а рукі такія маладыя”. Так што і гэтай роллю, і спектаклем я даражу”, – расказала яна ў інтэрв’ю “РГ”.

Адзінае, пра што Алена Рахмангулава крыху шкадуе, – што на “Вечар” часта прыходзяць гледачы вельмі маладыя, непадрыхтаваныя: гэтая п’еса Дударава ўключаная ў праграму па беларускай літаратуры для восьмага класа. І далёка не ўсе школьнікі добра разумеюць, што адбываецца паміж трыма старымі людзьмі на сцэне, успрымаюць не так, як дарослы глядач, шумяць. “Вядома ж, школьнікі не бяздушныя істоты, і душы ў іх не чэрствыя. Праз нейкі час настрояцца і слухаюць, але ж пакуль яны супакояцца… Нам з калегамі нават крыху крыўдна бывала”, – падзялілася Алена Рахмангулава.

Юбілеі артыстаў у Мінскім абласным драматычным тэатры традыцыйна адзначаюць бенефісамі. Летась праходзілі спектаклі ў гонар Барыса Доніна, Сяргея Карзея і Эміліі Ларыёнавай.

Святлана ЦІШКО.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
А ўлетку дзеці будуць катацца з гэтай горкі на веласіпедах: большыя - на двухколавых, 3-гадовыя - на маленькіх...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.2

Збіў маці да смерці
Это как понимать: "побил сильно ,но не умышленно..."? Пока еще рано спрашивать " а судьи кто?", но стоило бы...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.3

Вілейская масленіца (фотарэпартаж)
Такое ощущение что каждый третий на этом празднике милиционер ! Хоть бы в дедов морозов или в леших их каких...

Акно падзей - Вілейка, 15.02.2010.2

Нашы душы належаць “Экспромту”
А вроде бы очень даже неплохо поют, интересно было послушать. Спасибо !

Акно падзей - Вілейка, 2.03.2010.1

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Спасибо Лесь) все на стиле, все по хардкору(с) ахах

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4025.57

USD 2950

RUB 99.93

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка