Міхась Скобла і Кася Камоцкая ў Маладзечне

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 30.01.2010. 15:02

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Праз завіруху дабіраліся 28 студзеня на творчую сустрэчу з маладзечанскімі гімназістамі паэт Міхась Скобла і спявачка Кася Камоцкая.

Каля Ільі Вілейскага раёна (у першую палову дня госці з Мінску былі ў лагеры “Зубраня”, адтуль ехалі ў Маладзечна) машына ледзь не сутыкнулася з аўтобусам. Але ўсё абышлося.

У гімназіі №6 спявачку і паэта чакалі вучні 8-10 класаў. Сустрэчу пачаў Міхась Скобла. Даведаўшыся, што гімназісты добра ведаюць англійскую мову, ён спытаў: “Як па-англійску будзе “Я люблю Беларусь”?” Пачуўшы ў адказ “I love Belarussia”, настойваў на варыянце “Belarus” і спасылаўся на пастанову ААН.

Затым даў слова Касі Камоцкай, якая праспявала некалькі песень, першай з якіх была “Божа, забяры маё жыццё” на верш Адама Глобуса.

Пасля свае вершы чытаў Міхась Скобла. Першы з іх - “Балада пра стайню” - уразіў не толькі прысутных дарослых, але і вучняў.

Напрыканцы сустрэчы госці прапанавалі моладзі задаваць пытанні. Гімназістаў цікавіла, аб чым марыць паэт, якая ў дачкі Касі Камоцкай любімая песня, што іх абаіх натхняе на творчасць.

Аўтары самых цікавых пытанняў атрымалі сувеніры. Сярод іншага Міхасю Скоблу спадабалася пытанне ад дзяўчат: “Мы ведаем, што Вы скакалі з парашутам. Якія ў Вас ад гэтага ўражанні?” “Скокі з парашутам, клянуся вам, такое выпрабаванне на смеласць, на мужнасць, што за хлопца, які ўжо скакаў з парашутам, вы, дзяўчаты, можаце смела ісці замуж”, - адказаў паэт. Падчас размовы высветлілася, што сам Міхась Скобла скакаў 19 разоў. Але на ананімнае пытанне з залы “19 разоў… А Вы свабодны?” (дасланае карэспандэнтам “РГ”) паэт адкрыта не адказаў, нават не агучыў яго. Адзначыў, што пытанне інтымнае, і прапанаваў аўтарцы падысці пасля сустрэчы. Праўда, праз некалькі хвілін расказаў, што ў яго ёсць 15-гадовая дачка і 4-гадовы сын.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі гімназісты мелі магчымасць набыць зборнік Міхася Скоблы “Акно для матылькоў” і іншыя кнігі, а таксама кампакт-дыск з песнямі Касі Камоцкай. Госці з Мінска раздавалі аўтографы.

Святлана ЦІШКО.

Відэафрагменты сустрэчы.


Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка