Перакуліўся пасажырскі бус (удакладненае)

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 25.01.2010. 13:22

Друкаваць Камэнтары (4) Пераслаць на э-адрас

У пятніцу, 22 студзеня, каля 14 гадзін на перакрыжаванні дарог Калодзішчы-Заслаўе і Нарач-Маладзечна-Мінск перакуліўся пасажырскі мікрааўтобус “Мерсэдэс”. Траўмы атрымаў адзін пасажыр.

Фота ont.by

Прадстаўнік упраўлення дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення міліцыі Мінаблвыканкама Алег Цюрын расказаў “РГ”: мікрааўтобус рухаўся ў бок Мінска. Разам з вадзіцелем у ім ехалі дзевяць чалавек. На другараднай дарозе аўтамабіль “Фольксваген-Пасат”, пад'язджаючы да перакрыжавання з галоўнай дарогай Мінск-Маладзечна-Нарач, не спыніўся на забараняльны знак “Стоп”.

“Фольксваген” ударыся ў “Мерсэдэс”, пасля чаго мікрааўтобус прыкладна 80 метраў праехаў на двух колах і лёг на бок. Па словах Алега Цюрына, шпіталізаваны адзін пасажыр мікрааўтобуса, 38-гадовы мужчына.

Праверку па факце здарэння праводзіць упраўленне ўнутраных спраў Мінскай вобласці, але Алег Цюрын адзначыў, што прэтэнзіі ў дзяржаўтаінспекцыі могуць узнікнуць толькі да вадзіцеля “Фольксвагена”.

Летась у нашым рэгіёне адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам маршрутных таксі. Пра ўсе здарэнні пісала наша выданне. У матэрыяле “Маршрутка да Вілейкі не даехала” мы паведамлялі: ля чыгуначнага пераезду, што на граніцы Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў, 2 чэрвеня маршрутка “Мінск-Вілейка” сутыкнулася з аўтамабілем “Таёта”. Пасажыры таксі атрымалі розныя траўмы, у тым ліку чатырохгадовы хлопчык.

Каля Даманова 12 лістапада разбілася маршрутнае таксі “Пежо-806”, сутыкнуўшыся з “Фордам-Эскорт”. На месцы загінуў вадзіцель таксі, чатыры пасажыры атрымалі траўмы.

Маршрутка “Мінск-Маладзечна” перакулілася 25 лістапада ў Маладзечне на перакрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Крынічнай. Тады пацярпелі дзве пасажыркі таксі і шасцігадовая дзяўчынка.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Падобныя тэмы:

Перакулілася маршрутка

Ля Даманова разбілася таксі. Ёсць ахвяры

Маршрутка да Вілейкі не даехала

Каментары

Дзядзька Міхась

(25.01.2010 15:06)

Дык што гэта ў нас атрымліваецца? Захацеў вадзіцель-прыватнік, запусціў матор машыны, ды паехаў сабе таксаваць. А хто абароніць пасажыра? Маршруткі і без таго як бляшанкі ад кансерваў куляюцца. А тут яшчэ і нейкія нелегалы за рулём. Што ж цяпер нам рабіць? Перад тым, як садзіцца ў маршрутку, правяраць у вадзіцеля дакументы? Дык сёння спецыялісты, калі захочуць, любыя падробяць. І паспрабуй ты, дзядзька Міхась, разбярыся. Хто цябе вязе і куды прывязе...

Жужа

(25.01.2010 15:10)

З нядаўняга часу перастала ездзіць на маршрутках. І, відаць, правільна зрабіла. Па-першае -- даражэй, па-другое -- небяспечна. А цяпер яшчэ ведаю, што за рулём могуць быць самазванцы.

katyashka

(26.01.2010 15:15)

Кому не нравятся маршрутки - покупайте свои машины, и нечего завистливо обвинять тех, кто самостоятельно пытается зарабатывать на жизнь, а не лежит дома перед телевизором и недовольно бухтит. Что касается факта "самозванства" - очень удивляют сведения газеты - абсолютно некорректные. А от аварий никто не застрахован - можно в магазин выйти - и не вернуться, никто не может гарантировать безопасность. Так что вперед - за билетом на электричку!!!

Iгар

(31.01.2010 23:18)

Кожны робіць выбар: "чухкаць" да Менска на электрычцы амаль 2 гадзіны (каля 70 кіламетраў ў 21-м стагоддзі !!!), ці 1 гадзіну на маршрутцы. Было б больш "бусаў" і меншы кошт білетаў на паездку, то электрацягнікі хадзілі бы пустымі.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Стратны цягач “Івека”
"Белаграпрамбанк" не знайшоў 420 мільёнаў беларускіх рублёў (для любога банка гэта мізэрная сума), а японскія...

Базарны дзень - Вілейка, 2.09.2010.1

Першы год з новым правапісам
Ну чаму? Проста аб тым, што чакае школьнікаў, як рыхтаваліся да зменаў педагогі, мы паказалі на прыкладзе...

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.10

Спрацавалі не па-камсамольску
Аж читать противно: такое ощущение, что у руководство предприятий высшее оброзования на уровне...

Акно падзей - Маладзечна, 2.09.2010.1

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25