Пакурыў і лёг спаць

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 5.02.2010. 16:00

Друкаваць Камэнтары (2) Пераслаць на э-адрас

Два па­жары адбыліся ў ноч на 2 лютага ў Маладзечан­скім раёне. На пажары ў вёсцы Гарнякі Граніц­кага сельсавета загінуў 48­гадовы мужчына.

Пра загаранне драўлянага жылога дома ў Гарняках на пульт гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паведамілі суседзі ў 0.47. Выратавальнікі былі на месцы ў 1.06. Дом гарэў адкрытым полымем.

Праз 10 хвілін з агнём справіліся, расказала “РГ” інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Марына Ермакова.У доме знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Як пасля высветлілася, загінуўшы – муж 57­гадовай гаспадыні дома, з якім жанчына была ў грамадзянскім шлюбе. Па папярэдніх дадзеных, напярэдадні вечарам яны разам выпівалі. Падчас п’янкі пасварыліся, і гаспадыня пайшла з дому начаваць да знаёмых. Можна меркаваць, што пасля гэтага мужчына пакурыў і лёг спаць. Ад непатушанай цыгарэты дом і загарэўся. Ён выгараў знутры, цалкам знішчаныя агнём дах і перакрыцці.

Гэтай жа ноччу гарэў жылы дом у вёсцы Відзеўшчына Краснен­скага сельсавета. Паведамленне ад суседзяў паступіла ў 1.33. Гаспадар яшчэ не спаў і паспеў выратавацца. Дах у доме згарэў цалкам. Пажарныя выратавалі маёмасць на суму тры мільёны рублёў. Маёмасць на суму шэсць мільёнаў выратаваць не паспелі. Папярэдняя прычына пажару – трэшчына ў коміне печы, сказала Марына Ермакова.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментары

Nifeus

(5.02.2010 16:03)

Цікава, а колькі мільёнаў згарэла і недагарэла ў папярэднем выпадку?

Лёнька Панцялееў

(7.02.2010 12:06)

Цынічнае пытанне...

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Дзяўчаты-трэш: пра 8 Сакавіка - без комплексаў
Хорошая статья,интересно конечно прочесть о нестандартно мыслящих людях:)В наше время слишком много...

Моладзь - Маладзечна, 4.03.2010.7

Вынік - гэта лічбы на табло
Дзякуй за навіны! Але чаму няма інфармацыі аб складзе ў якім трэніруецца і іграе наша каманда?

Сектар спорту - Маладзечна, 9.03.2010.1

Дапаможам дзіцячай бальніцы
дело то святое, только почему у властей на больницу денег нашлось. налоги же мы платим, а денег нет......

Грамадства - Маладзечна, 5.03.2010.2

Космач у Пінску, Корсак пакуль нідзе
Прывітанне, Дзьмухавец! Нешта даўно вас не было чуваць. Зянько нават засумаваў.(:-( Прымаюцца ўсе Вашыя...

Сектар спорту - Маладзечна, 23.02.2010.8

Галасаванне

Якая праблема вас сёння хвалюе?

Разбітыя дарогі
Дрэннае здароўе
Недахоп грошай
Забаранілі на вуліцах піць піва
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4003.15

USD 2950

RUB 99.24

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка