Міліцыянеры хабар не ўзялі
Вілейка, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 8.02.2010. 17:02
Крымінальная справа ўзбуджаная за спробу даць хабар
Намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв'ю “РГ”: мужчына мае ў Беларусі пасведчанне на права жыхарства. У сваім доме на пачатку студзеня ён пасяліў траіх сваіх знаёмых, таксама грамадзян Грузіі, якія не зарэгістраваныя ў нашай краіне.
Участковы інспектар склаў на гасцей з паўднёвай краіны тры адміністрацыйныя пратаколы. Паводле гэтых дакументаў, яны павінны былі заплаціць штрафы за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. Замест гэтага гаспадар дома 7 студзеня пазваніў міліцыянерам і запрасіў іх да сябе ў Партызанскі.
Па словах Андрэя Дударчыка, за тое, каб супрацоўнікі міліцыі не прыцягвалі яго знаёмых да адміністрацыйнай адказнасці, гаспадар дома прапанаваў ім спачатку барана, а калі яны адмовіліся, спрабаваў даць хабар - 200 тысяч рублёў. Сума - меншая за памер штрафаў. Міліцыянеры грошай не ўзялі.
Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкулах “Замах на злачынства” і “Дача хабару”. Грамадзяніну Грузіі, азербайджанцу па нацыянальнасці, па беларускім заканадаўстве пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Сяргей ЗЯНЬКО.

RSS
Паслаць камэнтар