У кабінеце гэаграфіі ўсяго 5 градусаў

МЯДЗЕЛ. МАЛАДЗЕЧНА, Aўтар: Cяргей Зянько, 3.02.2010. 17:07

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Падчас вялікіх маразоў ад холаду пакутавалі дзеці ў садках і школах Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў

У малодшай групе дзіцячага садка ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна падчас моцных маразоў слупок тэрмометра не падымаўся вышэй за 6 градусаў.

Як сцвярджаюць у дзяржкантролі, калі тэмпература паветра панізіцца ў лютым, сітуацыя можа паўтарыцца.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў парушэнні сацыяльных стандартаў цяпла ў садках, школах і жылых дамах у Мядзельскім і Маладзечанскім раёнах.

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю паведамілі нашаму выданню: у туалеце садка, што ў Занарачы, 22 студзеня было 7 градусаў цяпла, у спальні - 9. У іншых памяшканнях троху цяплей. 11 градусаў у раздзявалцы, у групавым пакоі старэйшай групы - 15 градусаў.

Мерзлі ў гэты дзень таксама вучні Занарацкай сярэдняй школы. Напрыклад, у кабінеце біялогіі было 16 градусаў, а вось у кабінеце геаграфіі ўсяго толькі 5. У Камітэт дзяржкантролю на нізкую тэмпературу ва ўстановах адукацыі паскардзіліся таксама жыхары Чысці і вёскі Заскавічы Маладзечанскага раёна.

Пакутавалі ад холаду жыхары некаторых кватэр дома №25, што па вуліцы Камуністычнай у Мядзеле. Тэмпература ў гэтых кватэрах была ад 11 да 14 градусаў. Рэвізоры дзяржкантролю звязваюць такую сітуацыю з неапраўдана зацягнутым капітальным рамонтам гэтага дома.

Работы па капрамонце вядуцца ад жніўня 2008 года. Нягледзячы на надыход зімы, тут не завершаны рамонт балконаў і шыфернага даху. З-за нізкай тэмпературы на вуліцы ў васьмі кватэрах прамерзлі балконныя рамы. У санвузлах усіх кватэр разбітыя стаякі сістэм каналізацыі і вентыляцыі, што павялічвае страту цяпла.

Па ўсіх фактах Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці накіраваў у Мінаблвыканкам пісьмо з прапановай неадкладна выправіць становішча, а вінаватых у дрэнным забеспячэнні людзей камунальнымі паслугамі прыцягнуць да адказнасці.

Сіноптыкі прагназуюць у лютым яшчэ адно паніжэнне тэмпературы. Закончыць рамонт дома ў Мядзеле на працягу месяца не паспеюць. Дзіцячы садок, школа і фельчарска-акушэрскі пункт у Занарачы ацяпляюць катлы, якія паляцца толькі сухімі дравамі, а іх не заўсёды хапае. А гэта значыць, у лютаўскія моцныя маразы студзеньская сітуацыя можа паўтарыцца.

Паводле інфармацыі Маладзечанскага міжрайкамітэта дзяржкантролю.

Капітальны рамонт у доме №25 на вуліцы Камуністычнай у Мядзеле доўжыцца ад жніўня 2008 года. Жыхары дома якім, дагэтуль не адрамантавалі балконы, перажываюць сёлетнія маразы ў сваіх кватэрах пры тэмпературы 11-14 градусаў.

Фота забяспечана Верай ЧЫСЦЯКОВАЙ.

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Смерць работніка ДАІ ў Астраўцы
Калі паверыць што гэта самагубства,значыць трэба верыць і ў тое што ў ступе з мятлой на месяц злятаць...

Вакол здарэння - Астравец, 12.03.2010.1

Тыдзень нямецкай мовы ў гімназіі
Напэўна артыкулы дзядзькі Капцюга пераклалі... :-)

Моладзь - Маладзечна, 12.03.2010.1

Збіў маці да смерці
У мяне іншае пытанне. "На целе не было бачных цялесных пашкоджанняў." Аказалася, што "пенсіянерку моцна пабіў...

Вакол здарэння - Вілейка, 10.03.2010.4

Правяраем работу маршрутак
Спыняюць маршруткі і правяраюць, і трымаюць... А пасажыры томяцца ў чаканні, на работу спазняюцца.

Вакол здарэння - Маладзечна, 10.03.2010.1

Каб мець сучасны парк, патрэбны немалыя грошы
А ўлетку дзеці будуць катацца з гэтай горкі на веласіпедах: большыя - на двухколавых, 3-гадовыя - на маленькіх...

Грамадства - Маладзечна, 11.03.2010.2

Галасаванне

Што ў Маладзечне вас найбольш раздражняе?

Стан дарог і тратуараў
Прадаўцы ў магазінах
Заторы на пуцеправодзе
Медыцынскае абслугоўванне
Я ўсё люблю ў Маладзечне
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 4025.57

USD 2950

RUB 99.93

Гараскоп

Гараскоп на 8-14 сакавіка 2010 г.

Вось што падказалі Марыі УРБАНОВІЧ зоркі  на гэты тыдзень.

Усе знакі задыяка