Сям'я Лукашэвічаў у зборы
Ашмяны, Aўтар: Аддзел інфармацыі, 9.02.2010. 09:03
Сям'я Лукашэвічаў у зборы
Нарэшце ўся шматдзетная сям'я Лукашэвічаў - у поўным зборы. У лістападзе ўсю рэспубліку абляцела сенсацыйная навіна: у сям'і жыхароў Ашмянаў Уладзіміра і Марыны Лукашэвічаў нарадзіліся адразу чацвёра немаўлят.
Такога ў нашай краіне не было некалькі гадоў.
На мінулым тыдні дахаты прыбылі немаўляты Карына і Вадзім, а Кірыла і Ірыну дактары выпісалі яшчэ ў снежні.
Дзеткі нарадзіліся ў Мінску ў рэспубліканскім цэнтры «Маці і дзіця». Як запісана ў кнізе рэгістрацыі, яны з'яўляліся на свет з інтэрвалам у адну хвіліну. Марыну выпісалі ў лістападзе, практычна праз тыдзень пасля родаў.
А немаўлят пакінулі набіраць вагу, бо яны нарадзіліся зусім маленечкімі: самая маленькая важыла крыху больш за адзін кілаграм.
Сёння спраўляцца з дзеткамі дапамагае мама Марыны - Рэгіна Раманаўна. Яна і будзе за няню. Хутка шматдзетная сям'я Лукашэвічаў атрымае ўласнае жытло.
Паводле westki.info і oshmiany.grodno.by
Фота oshmiany.grodno.by
Інтэрв'ю са шматдзетнай мамай і бабуляй чацвярні тут: http://rh.by/by/51/10/949/

RSS
Паслаць камэнтар