Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -2° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -2° Мядзел
Астравец -2° Астравец

Пад капотам

Што надасць вашай машыне ўпэўненасці? Як зрабіць так, каб не чуць яе незадаволенае бурчанне раніцай? Як правільна і эфектыўна змагацца з карозіяй? Што дапаможа разабрацца ў “хваробах” свайго аўтамабіля? На гэтыя і многія іншыя пытанні аўтамабілісты знойдуць адказы ў спецыяльнай рубрыцы “Пад капотам”. Навінка: адрасы і тэлефоны СТА, шынамантажу, магазінаў аўтазапчастак вы можаце паглядзець на карце.

“Аўтаэлектрык-дыягност” – рашэнне праблем аўто на выезде

Ціхая і дынамічная работа рухавіка машыны дасягаецца дзякуючы зладжанай працы механікі і электронікі. Як лічбавы разлік сістэмы ўпырсквання для рухавікоў, так і сістэма поўнага згарання выхлапных газаў дазволіла і машынам, і пешаходам дыхаць на поўныя грудзі.

За складанай работай тэхнікі сталі больш складанымі і метады пошуку няспраўнасцяў.

Таму тыя аўтасэрвісы, якія займаюцца рамонтам рухавікоў, цяпер не могуць існаваць без прыбораў, якія дазваляюць прадыягнаставаць электронны блок кіравання.

Машына хоча сама расказаць пра свае праблемы

Электронная сістэма праз убудаваныя датчыкі сочыць за работай матора, зносам яго механізмаў, тэмпературай, ціскам і іншымі пераменнымі. Калі выходзіць са строю якая-небудзь сістэма, апавяшчае кіроўцу адпаведнай лямпачкай на панелі прыбораў.

Камп’ютарная дыягностыка дазваляе не толькі даведацца, якая сістэма альбо датчык выйшлі са строю, але можа ў рэжыме рэальнага часу паказаць стан усіх магчымых датчыкаў і выканаўчых механізмаў.

Аднак камп’ютарная дыягностыка не можа гарантавана ўказаць на няспраўнасці, хутчэй яна з’яўляецца адным з важнейшых інструментаў дыягностыкі.

Эканомце свае грошы

Вельмі часта аўтаўладальнікі імкнуцца самі ажывіць свайго жалезнага каня, даверыўшыся парадам бывалых, прадаўцоў у магазіне, а таму імкнуцца з усіх сіл зэканоміць на дыягностыцы.

Заканчваецца гэта, як правіла, дзесяцікратнымі сумамі, патрачанымі ўпустую, процьмай згубленага часу і нерваў.

Паколькі выезд дыягноста ўсё роўна непазбежны, лепш гэта зрабіць адразу.

Працуем на выездзе

Дзякуючы сучасным магутным сродкам стала магчымым правесці паўнацэнную прафесійную дыягностыку электронікі аўтамабіля прама ў палявых умовах.

У кампетэнцыі электрыка-дыягноста знаходзяцца ўсе сістэмы, якія адказваюць за запуск і работу рухавіка, у прыватнасці: праблемы з запускам альбо немагчымасцю запуску, плаваючыя халастыя абароты; рыўкі пры разгоне, праблемы стабілізацыі халастога ходу, нестабільная работа рухавіка, чорны дым, характэрны едкі пах выхлапу, страта магутнасці, абмежаванне абаротаў і іншае.

Аўтаэлектрыка

Знаходзім і выпраўляем няспраўнасці праводкі:

– раскажам прычыну ўзнікнення непаладкі, укажам слабыя месцы ў ланцугах;

– папярэдзім і ліквідуем магчымыя праблемныя моманты;

– прафесійна адновім правады, раз’ёмы, жгуты альбо перацяжку новай праводкі.

Каб машына не скакала, як шалёны конь

Таксама ў кампаніі “Аўтаэлектрык-дыягност” знойдуць няспраўнасці ў рабоце рухавіка, тармазных сістэм, сістэм бяспечнасці і камфорту.

Час працы:

пн – пт 9:00 – 18:00, сб 9:00 – 16:00, ндз выхадны.

Адрас:

Маладзечанскі раён, вёска Рагазы, вул. Купалаўская, 8.

Кантактная iнфармацыя:

Тэлефоны: (8029) 250-11-32

Фота:

ІП Шабуня С.Д. УНП 641518232

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар